Свецкае імя не вядома, у інацтве Харыціна (магчыма 1221 — 5 кастрычніка 1287, НоўгарадМельнікаў, 2005, с. 115.) — князёўна літоўская, святая праваслаўнай царквы ў ліку прыпабодных. Памяць 5 кастрычніка.
На думку Аляксея Мельнікава, паходзіла з роду літоўскіх князёў, сваякоў Міндоўга, якія вымушаны былі збегчы з Літвы ў Полацк. У 12-гадовым узросце мусіла выйсці замуж за наўгародскага княжыча Фёдара Яраславіч, але жаніх памёр у дзень вяселля (10.6.1233). Паводле падання, бацька жаніха вярнуў нявесце пасаг і адправіў да дому, але яна замест гэтага прыняла пострыг у наўгародскім Петрапаўлаўскім манастыры на Сінічай гары. На думку Мельнікава, манастыр збудаваны полацкімі майстрамі ў XII ст. і магчыма быў полацкім падвор’ем у НоўгарадзеМельнікаў, 2005, c. 114.. Пазней была абрана настаяцельніцай, потым ігуменняй манастыра.
Шанаванне Харыціны ў манастыры пачалося адразу па яе смерці, пазней было выяўлена і нятленне рэшткаў.
Літаратура — С.114, 115.
Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Князёўны Русі Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Беларусі