Іракскія паўстанцы (, таксама інсургенты, партызаны і баевікі) — узброеныя групы часоў Іракскай вайны 2003—2011 гадоў, апазіцыйныя да новага ўраду Ірака і сіл міжнароднай кааліцыі, якія акупавалі краіну. Інсургенты прадстаўлены шматнацыянальным складам, удзельнічаючы ў канфлікце з-за ідэалагічных і фінансавых меркаванняў, у тым ліку з-за прапагандысцкага ўплыву. Паўстанцы праводзілі розныя ваенныя і тэрарыстычныя аперацыі супраць урада Ірака, замежных вайскоўцаў, прыхільнікаў новага рэжыму і мірнага насельніцтва.

Актыўны паўстанцкі рух пачаўся пасля ўварвання ў 2003 годзе ў Ірак.

Гісторыя Умовы ўзнікнення Пасля тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе ЗША пачынаюць шырокую кампанію па барацьбе з тэрарызмам. Пад удар трапіў рэжым Садама Хусейна, якога амерыканскія ўлады абвінавачвалі ў пасобніцтве тэрарыстам і наяўнасці зброі масавага паражэння. У сакавіку 2003 года Штаты разам з саюзнікамі ўварваліся ў Ірак і зрушылі дзеючы ўрад.

Для кіравання акупаванай краінай у канцы красавіка была створана часовая кааліцыйная адміністрацыя, узначаленая адстаўным генералам Джэем Гарнерам, які, аднак, ужо ў маі быў зменены Полам Брэмерам. Наўзамен старога рэжыму замежныя войскі пачалі дэмакратызацыю і лібералізацыю краіны. Палітычныя перамены не ўладкоўвалі прыхільнікаў зрынутага кіраўніка дзяржавы. Адначасова частка праціўнікаў Садама Хусейна мела іншыя планы наконт перабудовы Ірака і не прымала заходні варыянт. Сам факт прысутнасці замежнага войска, якое на культурным узроўні было абсалютна чужым, успрымаўся асобнымі грамадзянамі як «новы крыжовы паход», з чым неабходна было змагацца ў рамках «свяшчэннага джыхаду». Акрамя палітычных і ідэалагічных матываў, меў месца і сацыяльна-эканамічны фактар. Пасля амерыканскага ўварвання ўся сістэма кіравання і эканоміка часоў Садама была разбурана і насельніцтва апынулася ў цяжкай сітуацыі, што заахвоціла іракцаў далучыцца да ўзброеных груповакСвятослав Князев.«Агрессия против суверенного государства»: как США «спасали» мир от иракского оружия массового поражения // RT, 12 июля 2018.

Падобнае стала следствам загаду часовай адміністрацыі №1 «Дэбаасіфікацыя іракскага грамадства», па якім праводзіўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на адхіленне ад пасад членаў іракскага аддзялення партыі Баас, якая аб’яўлялася цяпер па-за законам.Order #1: De-Ba'athification of Iraqi Society, The Coalition Provisional Authority. 16.05.2003.. У дапамогу быў створаны Камітэта па дэбаасітызацыі пад пачаткам Нуры аль-МалікіИрак в годы С. Хусейна. Конец диктатуры..

Таксама сур’ёзна ўдарыў загад №2 «Роспуск арганізацый», згодна з якім аб’яўляліся па-за законам і былі распушчаны міністэрствы абароны і інфармацыі, паліцыя, служба разведкі, Нацыянальнае бюро бяспекі, Упраўленне нацыянальнай бяспекі, апалчэнне федаінаў, Нацыянальны Алімпійскі камітэт і практычна ўсе грамадскія арганізацыі, у тым ліку дзіцячыя і моладзевыяOrder #2. Dissolution of Entities, The Coalition Provisional Authority. 23.05.2003.. Немалаважную ролю адыграў дэкрэт №39 аб замежных інвестарах, у якім былі прадстаўлены распрацаваныя раней стымулы для прыцягнення інвестараў у іракскую эканомікуOrder #39. Foreign Investment, The Coalition Provisional Authority. 19.09.2003.. Будучая прыватызацыя праходзіла пры ўмовах, калі дырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў былі выгнаны і апынуліся па-за законам, таксама як і найбольш заможныя людзі, якія маглі б удзельнічаць у куплі прадпрыемстваў. Замест гэтага прыходзілі выведзеныя з-пад юрысдыкцыі замежныя кампаніі, што выкуплялі прадпрыемствы (паводле прынятых дэкрэтаў, яны мелі магчымасць валодаць прадпрыемствам у краіне на 100%). Эканоміка Ірака перабудоўвалася з сур’ёзнымі перагібамі ў бок інвестараў (якія і аказваліся больш за ўсё ў выгадзе) і без уліку інтарэсаў Ірака і меркаванні яго грамадзян.

Законы часовай адміністрацыі ўзмацнілі паграшэнне становішча ў краіне і стымулявалі зараджэнне ўзброеных фарміраванняўРуслан Мамедов. Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.) // РСМД, 11 апреля 2018.

Іракская вайна Некаторы час незадаволенасць выяўлялася праз пратэстныя дэманстрацыі, але такія акцыі звычайна заканчваліся разгонамі з ужываннем гумовых куль і іншых спецсродкаўМирные иракцы убили шестерых британцев из-за собаки и нижнего белья. У Эль-Фалуджа 28 і 30 красавіка 2003 года па антыкааліцыйных шэсцях нават адкрыты агонь на паражэнне, што прывяло да гібелі 20 чалавек. Шмат у чым прычынамі падобных сітуацый сталі асобныя грамадзяне, якія прыносілі на мітынгі зброю.

Першы выпадак, які класіфікуецца як партызанская акцыя, адбыўся яшчэ 28 красавіка (у дзень нараджэння Садама Хусейна) у горадзе Масул, калі па войсках ЗША быў адкрыты кулямётны агонь. Бой працягваўся на працягу 45 хвілін і стаў найбуйнейшым інцыдэнтам з моманту ўстанаўлення кантролю сіл кааліцыі над горадамВ Мосуле неизвестные обстреляли американцев из пулеметов // NEWSRU.COM от 28 апреля 2003. Падобныя атакі сталі паўтарацца і расці ў колькасці, а з асобных атрадаў ствараліся цэлыя ўзброеныя групоўкі. Спачатку супраць кааліцыі выступілі члены і прыхільнікі Баас, якая была кіруючай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Да нападаў далучыліся рэшткі іракскіх войскаў і фармаванняў «Фідаін Садам». Апошняя ўяўляла з сябе апалчэнне з найбольшых лаяльных звергнутаму рэжыму грамадзян. Да лета ў Іраку афарміліся тры партызанскія групы: «Іракскі Нацыянальны фронт фідаінаў», «Іракскія брыгады супраціву» і «Мусульманскія барацьбіты ўсёпераможнай веры»Иракские партизаны расстреляли американский спецназ.

У 2004 годзе па канфесійнай прыкмеце вылучыліся дзве асноўныя галіны паўстанцкага руху — суніцкі і шыіцкіИраку уготована судьба Афганистана // Lenta.ru, 9 июня 2004. Цэнтр першага быў размешчаны ў так званым «суніцкім трохвугольніку», а менавіта ў горадзе Эль-Фалуджа. Ядром другога стала Басра і багдадскі раён Садр-Сіці. Увесну для ЗША і іх саюзнікаў склалася найбольш крытычная сітуацыя, калі, апроч партызанскі нападаў у тыле, давялося змагацца з баевікамі адразу на два фронты: у Эль-Фалуджы на захадзе супраць сунітаў, і ў правінцыях на поўдзень ад Багдаду, душачы шыіцкае паўстаннеАнатолий Гольдовский. США воюют на два фронта // Газета.Ru, 4 октября 2005. Некаторыя сярэднія і буйныя гарады або іх часткі цалкам кантраляваліся мясцовымі баевікамі. Жыццё на падкантрольных тэрыторыях, у залежнасці ад груповак, магла рэгулявацца як строгімі нормамі шарыяту, так і свецкімі законамі даваеннага ІракаГенерал, устроивший американцам «Иракский Сталинград».. Іх вызваленне для кааліцыі суправаджалася значнымі цяжкасцямі і часам праваламі. Тады замежныя сілы пайшлі на мірныя перамовы з паўстанцамі. 28 красавіка было дасягнута пагадненне з сунітамі ў Фалуджы, а 30 жніўня заключыла перамір’е з шыітамі«Армия Махди» в Ираке: формирование и развитие // Дмитрий Рустемович Жантиев, Вестник Московского университета. Серия 13. Востоковедение (2012 год). Аднак дамоўленасці насілі часовы характар, мелі на ўвазе спыненне агню на пэўных тэрыторыях і з пэўнымі групоўкамі, што ніяк не адбілася на інтэнсіўнасці баявых дзеянняў.

Паралельна з барацьбой супраць замежнікаў і новых уладаў, розныя фарміраванні паўстанцаў часам уступалі адзін з адным ва ўзброеныя сутыкненні, паколькі супраціў з’яўляўся разнастайным, і яго члены мелі шэраг ідэалагічных і рэлігійных спрэчак. Асабліва гэта тычылася барацьбы шыітаў з сунітамі і праіранскіх сіл (пераважна шыітаў, прыхільнікаў ісламскай рэспублікі) з баасістамі (пераважна сунітаў). У 2006—2009 гадах гэта супрацьстаянне прыняло свой апагейRefugees Report "The Iraqi Displacement Crisis" Refugees International, March 2008.United States Dept. of Homeland Security Fact Sheet on admitting Iraqi refugees to the United States March 2008.. У той жа час сілы, звязаныя з Аль-Каідай (салафіты), хоць і з’яўляліся суніцкімі і антыіранскімі, але не заўсёды супрацоўнічалі з суніцка-баасісцкім супрацівам (суфіты), якія нават крытыкавалі іх за тэрор супраць мірных грамадзян. У 2006—2007 гадах паміж гэтымі сіламі нават успыхнуў узброены канфлікт. Аднак падчас абодвух бітваў за Фалуджу вясной і ўвосень 2004 г. дадзеныя бакі аб’ядналіся дзеля абараны горада.

Галоўным чынам ад сварак баевікоў пакутавалі мясцовыя жыхары, што былі ахвярамі тэрактаў і міжканфесійных сутыкненняў. У названы перыяд ад дзеянняў партызан загінулі як мінімум 69 760 мірных грамадзян. У 2006 годзе на захадзе краіны для абароны іракцаў ад тэрору была сфарміравана кааліцыя апалчэнняў трыццаці плямёнаў, якая атрымала назву «Савет выратавання Анбара». Групоўка ваявала выключна супраць салафіцкіх ісламістаў, пры гэтым супрацоўнічала адначасова і з міжнароднай кааліцыяй, і з суфійскімі баевікамі і Баас.

Пачынаючы з 2008 года актыўнасць інсургентаў паступова скарачалася. Шмат у чым такія вынікі сталі магчымыя дзякуючы стратэгіі «Новы шлях наперад» (The New Way Forward), больш вядомай як «Вялікая хваля» (SurgeСлова surge таксама можа перакладацца як «пад’ём», «рост», «усплёск». Гл. Составлен список самых избитых клише в американских СМИ (Lenta.ru)). Пра пераход да яе 10 лютага 2007 года заявіў асабіста прэзідэнт ЗША Джордж Буш. У сваім выступе перад нацыяй ён прызнаў, што раней дапусціў памылкі ў іракскім пытанні, а таксама адзначыў, што асноўнымі прычынамі папярэдніх правалаў сталі недахоп войскаў і недастатковая свабода дзеянняў амерыканскага камандавання. Новая стратэгія прадугледжвала адпраўку ў Ірак дадатковых сіл у 21,5 тыс. вайскоўцаў і ўзмацненне мер па ахове мяжы. Да гэтага часу ў Ірак перыядычна накіроўваліся дадатковыя войскі, як правіла, на час нацыянальных выбараў або ў сувязі з чарговым абвастрэннем сітуацыі. Розніца заключалася ў тым, што ўзмацненне кантынгенту павінна было працягнуцца на досыць доўгі тэрмін. Акрамя таго, калі раней амерыканскія войскі пакідалі вычышчаныя ад баевікоў раёны, то план «вялікай хвалі» прадугледжваў, што яны будуць заставацца ў іх для працяглага падтрымання бяспекі.

Пасля 2011 года Пасля вываду амерыканскіх войск у 2011 годзе баявыя дзеянні не скончыліся. Паўстанцы працягнулі барацьбу з цэнтральным урадам і замежнымі прыватнымі ваеннымі кампаніямі, а таксама ўсё яшчэ канфліктавалі паміж сабой. У ходзе грамадзянскай вайны 2011—2017 гадоў, што рушыла за Іракскай вайной, шыіцкія групоўкі сталі саюзнікамі багдадскіх уладаў. Такім чынам, пачынаючы з 2014 года паўстанцамі з’яўляюцца толькі суніцкія атрады. У гэты час самай магутнай групоўкай стала суніцка-салафіцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ). ІДІЛ фактычна стала ваяваць супраць усіх і рыхтавалася да наступлення на сталічны Багдад, захапіўшы 1/3 тэрыторыі краіны. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго «Ісламская дзяржава» ў Іраку пачала слабець. Са снежня 2017 года яе атрады перайшлі да падпольнай дзейнасці, час ад часу ажыццяўляючы пэўныя акцыі. У падобным становішчы знаходзіліся таксама іншыя суніцкія ісламісты і прыхільнікі Баас, што не толькі змагаліся з праўрадавымі сіламі, но і ваявалі паміж сабой і «Ісламскай дзяржавай». Сярод апанетаў апазіцыі таксама былі канфлікты. Непасрэдна паміж ЗША і праіранскімі групоўкамі перыядычна адбываліся сутыкненні, што ў 2020 годзе амаль не прывяло да пачатку буйнамаштабнай вайны Штатаў з Іранам. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл, у прыватнасці ЗША, абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў і правядзеннем спецаперацыйhttps://youtu.ru/tQPQ0sod71A.

Склад Групоўкі і ідэалогіі Сярод інсургентаў вылучаюцца наступныя плыні: Шыіцкія баевікі — прадстаўнікі кірунка ісламу, дзе Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкі прызнаюцца адзінымі законнымі спадчыннікамі і духоўнымі пераемнікамі прарока Мухамада (Армія Махдзі, Хезбала, Катаіб Хезбала, Асаіб Ахль аль-Хак). Суніцкія баевікі — прадстаўнікі кірунка ісламу з акцэнтам на прытрымліванні Суны прарока Мухамеда, удзеле абшчыны ў выбары свайго халіфа.