Сен-Луі () — горад у Сенегале. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Сен-Луі.

Горад знаходзіцца на востраве ў вусці ракі Сенегал, каля мяжы з Маўрытаніяй. Заснаваны ў 1659Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл. годзе ў якасці апорнага пункта французскіх калоній у Афрыцы. Да 1902 г. сталіца французскай калоніі Сенегал. У XVII—XVIII стст. горад з'яўляўся важным цэнтрам афра-еўрапейскага гандлю, у тым ліку, рабамі па рацэ Сенегал. Да канца XIX стагоддзя Сен-Луі з'яўляўся буйнейшым буйнейшым горадам на заходнім узбярэжжы Афрыкі.

Аўтамабільнай дарогай і чыгункай горад злучаны з Дакарам. У Сен-Луі дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці.

Традыцыйная забудова, нягледзячы на трухлявасць, захоўвае налёт маляўнічасці. Насельніцтва горада ў 1981 годзе налічвала каля 114 000 чал. Гістарычная і культурная сталіца Сенегала. Горад уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Міжнародныя адносіны

Гарады-пабрацімы Ліль, Францыя (1978) Фес, Марока (1979) Льеж, Бельгія (1980) Балоння, Італія (1991) Сент-Луіс, ЗША (1994)

Гарады-партнёры Тулуза, Францыя (2003)

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл.

Спасылкі Senegal city is 'most threatened' // BBS News

Катэгорыя:Гарады Сенегала Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Сенегале