Дзяніс Палякоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Мінску. Выхаванец СДЮШАР «Дынама» (першыя трэнеры Юрый Веніямінавіч Расолька і Аляксандр Яўгеньевіч Ляўковіч).

Клубная кар’ера У 2007 годзе пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». За галоўную каманду дэбютаваў пры галоўным трэнеры Эдуардзе Малафееве 13 сакавіка 2010 года ў кубкавым чвэрцьфінале з «Нёманам». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі правага абаронцы.

10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Дзяніса Палякова ў барысаўскі БАТЭ. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.

Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня футбаліст стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 года выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.

З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам.

Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал». Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб.

Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата». Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат».

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.

У снежні 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Хапаэлем» з Хайфы.

У жніўні 2024 года стаў футбалістам мінскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.

Спартыўныя дасягненні Чэмпіён Беларусі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2011, 2012, 2015, 2016, 2017 Чэмпіён Кіпра: 2017/18 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 Чэмпіён Казахстана (2): 2020, 2022 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021 Уладальнік Кубка Казахстана: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК АПОЭЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года