Андрэй Шчарбакоў (,  — ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, гуляў за дубль «Віцебска». У канцы 2010 года перайшоў у БАТЭ, дзе з’яўляўся рэзервовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды але ў жніўні 2013 года перайшоў у «Слуцк». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцка» і дапамог гэтаму клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Белшыну». У першай палове сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 года, пасля прыходу ў каманду Дзмітрыя Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў з’яўляцца ў аснове.

У студзені 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама». Але ў лютым у Брэсце з’явіўся былы брамнік мясцовага клуба Валерый Фамічоў, канкурэнцыю з якім Шчарбакоў не вытрымаў і пакінуў «Дынама». У сакавіку 2015 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну». У сезоне 2015 заставаўся другім брамнікам бабруйскага клуба пасля Барыса Панкратава.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», дзе стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў другім брамнікам, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» Гушчанка атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў, у выніку Шчарбакоў заняў месца ў браме і здолеў замацавацца ў складзе, не саступіўшы месца ў складзе Гушчанку нават пасля адбыцця дыскаліфікацыі.

Міжнародная кар’ера Трапіў на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане, але ні разу не з’явіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

Гібель 17 снежня 2018 года загінуў у ДТЗ на 543-м кіламетры аўтамабільнай дарогі . Пахаваны ў Віцебску на могілках Нікраполле.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах