Гольмій () Ho — хімічны элемент 3-й групы шостага перыяду перыядычнай сістэмы хімічных элементаў, атамны нумар 67.

Адносіцца да сямейства лантаноідаў. Пластычны рэдказямельны метал серабрыста-белага колеру. У 1879 годзе швейцарскі хімік і фізік Жак-Луі Сарэ метадам спектральнага аналізу выявіў у «эрбіевай зямлі» новы элемент. Назву элементу даў шведскі хімік Пер Тэадор Клевэ ў гонар Стакгольма (яго старадаўняя лацінская назва Holmia), бо мінерал, з якога сам Клевэ ў 1879 годзе вылучыў аксід новага элемента, быў знойдзены каля сталіцы Швецыі.

Радовішчы Гольмій уваходзіць у склад лантаноідаў, якія часта сустракаюцца ў Кітаі, ЗША, Казахстане, Расіі, Украіне, Шры-Ланцы, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, Скандынавіі. Запасы гольмію ацэньваюцца ў 400 000 тон.

Гаспадарчае значэнне Атрыманне звышмоцных магнітных палёў: гольмій звышвысокай чысціні прымяняецца для вырабу полюсных наканечнікаў звышправодзячых магнітаў для атрымання звышмоцных магнітных палёў — сплаў гольмій-эрбій.

Ізатопы: радыеактыўны ізатоп гольмію — гольмій-166 знаходзіць прымяненне ў аналітычнай хіміі ў якасці радыеактыўнага індыкатара.

Металургія: даданнем гольмію да сплаваў алюмінія рэзка памяншаюць газаўтрыманне ў іх. Лазерныя матэрыялы: іоны гольмію служаць для генерацыі лазернага выпраменьвання ў інфрачырвонай вобласці спектру, даўжыня хвалі — 2,05 мкм. Тэрмаэлектрычныя матэрыялы: тэрмаЭРС монатэлурыду гольмію складае 40 мкВ/К.

Ядзерная энергетыка: борат гольмію прымяняецца ў атамнай тэхніцы.

Катэгорыя:Хімічныя элементы