Андрэй Гарбуноў (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2015—2019).
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага «Дняпро-Трансмаша», знаходзіўся ў сістэме клуба да 2008 года, калі перайшоў у мінскае «Дынама». Стаў асноўным брамнікам мінскага клуба, гуляў з ім у Лізе Еўропы. У чэрвені 2011 года пакінуў клуб у сувязі са сканчэннем кантракта і ў хуткім часе апынуўся ў гродзенскім «Нёмане».
БАТЭ У студзені 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭАндрей Горбунов стал игроком БАТЭ «Прессбол», 13 студзеня 2012. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаў асноўным галкіперам клуба, здолеўшы выбіць са складу іграка нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго праз некалькі месяцаў знаходжання ў стане клуба падоўжыў кантракт да 2015 годаАндрей Горбунов: «Всегда мечтал играть за московский ЦСКА». Паводле вынікаў сезона 2012 быў абраны найлепшым іграком барысаўскага клуба за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана БрэсанаБАТЭ определил Горбунова лучшим игроком сезона. Акрамя таго, Гарбуноў стаў і найлепшым брамнікам чэмпіянатуАндрей Горбунов: «Удивлен, что Сулимы не было в списке претендентов на награду».
У сезоне 2013 працягваў быць асноўным галкіперам БАТЭ. Але, барысаўскі клуб пакінуў Аляксандр Гутар, з-за чаго значна знізілася канкурэнцыя на пазіцыі брамніка. У выніку Гарбуноў ужо не дэманстраваў такі футбол, як у папярэднім сезоне.
У студзені 2014 года склад барысаўскага клуба папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргей Чэрнік, пасля чаго галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, что не бачыць Гарбунова ў складзе камандыФутбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым. Некаторы час Андрэй падтрымліваў форму ў дубліруючым складзе БАТЭГорбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ. У сакавіку 2014 года, пасля пачатку футбольнага сезона, Гарбуноў ужо не з’яўляўся ў камандзе, і 1 красавіка 2014 года кантракт з БАТЭ быў разарваныБАТЭ расстался с Горбуновым.
«Атрамітас» У першай палове 2014 года заставаўся без клуба. У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з грэчаскім «Атрамітасам»Андрей Горбунов подписал контракт с "Атромитосом". Спачатку быў другім брамнікам клуба, а ў лістападзе 2014 года здолеў замацавацца ў стартавым складзе. Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2014/15, калі правёў 12 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце і дапамог «Атрамітасу» трапіць у Лігу Еўропы.
6 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы Лігі Еўропы супраць шведскага АІКа (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаўАндрей Горбунов сыграл 100 "сухих" матчей на высшем уровне.
У пачатку 2016 года страціў месца ў аснове і да канца сезона не з’яўляўся на полі. «Атрамітас» прапанаваў падоўжыць кантракт, але Андрэй разглядаў іншыя варыянты працягу кар’ерыУ Андрея Горбунова есть несколько вариантов продолжения карьеры. 27 чэрвеня футбаліст усё ж вырашыў застацца ў «Атрамітасе», адначасова змяніўшы нумар з 30 на 35Андрей Горбунов продлил контракт с "Атромитосом" и сменил игровой номер. У сезоне 2016/17 быў трывалым асноўным брамнікам «Атрамітаса». У маі 2017 года стала вядома аб сыходзе Гарбунова з каманды"Атромитос" попрощался с Андреем Горбуновым.
«Дынама» Мінск У другой палове 2017 года заставаўся без клуба, гуляў за каманду БАТЭ па пляжным футболе. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Андрей Горбунов стал игроком минского "Динамо". Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды, выцесніўшы Сяргея Ігнатовіча. Па выніках сезона 2018 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2019 года стала вядома, што Гарбуноў пакідае «Дынама» па заканчэнні кантрактаГорбунов покинул минское "Динамо".
«Тарпеда-БелАЗ» У студзені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании Горбунова. У жодзінскай камандзе прайграў канкурэнцыю Уладзіміру Бушме, у выніку з’яўляўся на полі эпізадычна, а з верасня з-за траўмы выбыў да канца сезона.
У пачатку 2020 года заставаўся па-за складам каманды, не прымаў удзелу ў таварыскіх матчах. У сакавіку 2020 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваныГорбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи".
Міжнародная кар’ера У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную БеларусіАндрей Горбунов, Иван Маевский и еще 21 игрок вызваны в сборную Беларуси на матчи с Македонией и Габоном. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, правёўшы першы тайм у таварыскім матчы супраць ГабонаБеларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной.
Трэнерская кар’ера У студзені 2021 года стала вядома, што Гарбуноў завяршыў кар’еруФутбол. Голкипер Андрей Горбунов завершил карьеру , а ў лютым увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»Андрей Горбунов вошел в тренерский штаб "Ислочи". Працаваў у клубе да снежня 2022 года.
У студзені 2023 года стаў трэнерам у дзяржынскім «Арсенале». У ліпені 2023 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2012, 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2013 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2018 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вейна Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Шклоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Атрамітас Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі