Масты́ () — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на Нёмане пры ўпадзенні ў яго Зэльвянкі. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 14 683 чал. (2023).

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1486 годзе як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1561 годзе тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 года валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 гадоў каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 года тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета.

У Першую сусветную вайну акупаваны германскімі войскамі, якія знаходзіліся тут да канца 1918 года. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. 14 лютага 1919 года ў Мастах адбыліся сутыкненні паміж польскімі і бальшавіцкімі ўзброенымі фарміраваннямі, некаторымі гісторыкамі гэтыя падзеі апісваюцца як пачатак польска-савецкай вайныdzieje.pl (1919—1921).

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Масты ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Гродзенскага павета.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 года гарадскі пасёлак, з 1955 года — горад.

Насельніцтва

1897 год — 2633 чал.; 1939 год — 4,7 тыс. чал.; 1970 год — 11,6 тыс. чал.; 1995 год — 19,2 тыс. чал.; 2004 год — 17,4 тыс. чал.; 2006 год — 16,8 тыс. чал.; 2016 год — 15 948 чал.; 2017 год — 15 883 чал. 2019 год — 15 770 чал. 2023 год — 14 683 чал. 2025 год — 14 239 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У ваколіцах горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».

Славутасці Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». Свята-Ільінская царква (1910). Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай. Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек». Помнік землякам.

Старыя фотаздымкі

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Масты: рэгіянальны партал www.masty.org г. Масты на Radzima.org