Ча́вусы () — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.
Назва У варыянце назвы «Чавусы» гук -в- пазнейшы і ўстаўны, які, згодна з беларускім маўленнем, раздзяляе два галосныя, калі другі з іх -у-. Больш аўтэнтычны варыянт «Чаусы».
М. Бірыла прозвішча Чавус параўноўваў з рэгіянальным чавус, чаус «чыгун», турэцкім чавуш «сяржант, унтэр-афіцэр»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 444..
Ад цюркскага чаус «ніжэйшы военачальнік, дробнапамесны дваранін» прапаноўваў выводзіць назву Чавусаў географ В. Жучкевіч, ён звяртаў увагу, што сярод паслоў крымскага хана ў Рэч Паспалітую (XVI в.) быў і мірза ЧаусВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 399.. Прапаноўвалі таксама выводзіць назву з цыганскай мовы, у якой «чавус» нібыта значыць «намёт»Невядомыя Чавусы (артыкул Яўгена Зубовіча) // Чаусы.by. Информационный портал. https://chausy.by/svedeniya-chausy/istoriya/nevyadomyya-chavusy, аднак, па-цыганску «намёт» (палатка, шацёр) — «цэра»Цыганско-русский и русско-цыганский словарь (кэлдэрарский диалект): 5300 слов/ Под ред. Л. Н. Черенкова. Москва, 1990. С. 209.. Ёсць і балцкая версія.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы згадка пра вёску Чавусавічы датавана 1581 годам. З 1589 года Чавусавічы ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 годзе атрымалі статус горада.
Кароль Уладзіслаў Ваза надаў 12 жніўня 1634 года Чавусам магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч». На 1648 год тут 176 дымоў.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны 1656 года тут размяшчалася рэзідэнцыя казацкага палкоўніка Івана Нячая. Увосень 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 год тут 109 будынкаў.
У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На 1737 годзе ў горадзе 3 царквы, мытны пункт, дзясятая частка жыхароў была рамеснікамі. У 1770-я гада тут больш за 420 дамоў, штогод праводзілі кірмаш.
Расійская імперыя
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чавусы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павета Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У 1778 годзе расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З 1789 года пачало працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На 1803 год у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царквы. На 1825 — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У 1839 годзе працавала палатняная мануфактура. На 1840 — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крам і 23 карчмы, штогод праводзілі 2 кірмашы.
У 1860 у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовае і прыходскае вучылішча, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 адкрылася 3-класнае гарадское вучылішча, на 1904 — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
13 чэрвеня 2002 года ў склад Чавус уключана вёска ЗабалаццеРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области.
3 студзеня 2005 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Чавусаў. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Насельніцтва
XVIII стагоддзе: 1770-я — 2 530 чал. XIX стагоддзе: 1825 — 4 тыс. чал.; 1840 — 5 150 чал.; 1860 — 4 579 тыс. чал.; 1880 — 4 167 чал.; 1884 — 2 579 чал. (2 332 муж. і 2 247 жан.), у тым ліку праваслаўных — 960 муж. і 940 жан., каталікоў — 8 муж. і 13 жан., іўдзеяў — 1 364 муж. і 1 294 жан.; 1897 — 4 690 чал., з іх 41,1 % пісьменных XX стагоддзе: 1904 — 6,1 тыс. чал.; 1912 — 6 991 чал.; 1926 — 5 409 чал.; 1939 — 7,2 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1991 — 12,5 тыс. XXI стагоддзе: 2002 — 10,9 тыс. чал.; 2004 — 10,5 тыс. чал.; 2006 — 10,5 тыс. чал.; 2008 — 10,4 тыс. чал.; 2009 — 10 692 чал. (перапіс); 2016 — 10 525 чал.; 2017 — 10 525 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасці. Гасцініца. ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод» ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці» ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў» РУВП «Чавускі льнозавод»
Культура Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей.
Адукацыя У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.
Забудова У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1997—2002 г., мураваны). Спаса-Ушэсцеўская царква (1992—2012 г., мураваная). Будынак былога казначэйства (1902 г., мураваны). Гарадскі парк (закладзены ў 1884 годзе) — помнік прыроды — С. 307.. Археалагічныя помнікі: стаянка эпохі неаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі. Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты). Брацкія магілы савецкіх вайскоўцаў.
Страчаная спадчына Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (1653—1950-я г., мураваны). Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1913—кан.1950-х—пач.1960-х г., мураваны). Чавуская ратуша (1780—1840 г., мураваная). Сінагога Царква Святога Георгія (кан. XIX ст.) Царква Святога Мікалая (кан. XIX ст.)
Вядомыя асобы
Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў (нар. 1950) — беларускі архітэктар. Гершэль Даніловіч (1884, паводле іншых звестак, нарадзіўся ў Гомелі) — бацька Кірка Дугласа, дзед Майкла Дугласа. Ісак Саламонавіч Гінзбург (1897—1974) — савецкі хірург, заснавальнік анкалагічнай і дзіцячай хірургічнай службы ў Азербайджане. Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч (1884—1957) — беларускі мастак. Юрка Лявонны (1908—1937) — беларускі паэт. Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі (1912—1978) — беларускі юрыст. Леў Яфімавіч Маневіч (1898—1945) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза. Мікалай Андрыянавіч Міхін (1872—1946) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук, першы рэктар Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. Любоў Васілеўна Ракава (нар. 1948) — беларускі этнограф. Канстанцін Густававіч Рэнард (1884—1961) — вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства — С. 12.. Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель (1903—1982) — беларускі рэнтгенолаг. Раман Ігаравіч Ялётнаў (нар. 1993) — беларускі біятланіст.
Зноскі
Літаратура
Зубовіч Я. Чавусы — горад Святога Марціна: (нарысы па гісторыі ад заснавання да 1917 г.). — Магілёў: Магілёўская абласная тыпаграфія, 2008. — 254, с.: іл., факсім. ISBN 978-985-6848-34-9
Спасылкі
м. Чавусы на Radzima.org
Чавусы — парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла на Catholic.by Здымкі на globustut.by Сайт горада Чавусы і Чавускага раёна — навіны, гісторыя, фотаальбом, Форум, Чат Надвор’е ў горадзе Чавусы
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1581 годзе