Ма́р’іна Го́рка () — горад у Беларусі на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Месціцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду.

Назва

У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя С. 79.. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі наконт назвы ў наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай МаціПамяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе язычнікі маліліся сваёй багіні МарыГаліна Калевіч. Мар’іна Горка. Духоўнае Адраджэнне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Мар’іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.

28 траўня 1760 года права валодання Мар’інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.

У складзе Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1812 годзе згадваецца, калі царкву ў Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.

Баніфацый Урбанавіч Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 24 двары.

Найноўшы час У канцы лютага 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. 17 чэрвеня 1924 года Мар’іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У часе акупацыі, улетку 1941 года было створана гета, у якое, паводле ўспамінаў сведак, трапіла каля 80 чалавек.

22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 года ў горадзе размешчаная 5-я брыгада спецпрызначэння.

У 2017 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і СенажаткіРешение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: 1897—108 чал. (57 муж. і 51 жан.)Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.) // Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306 XX стагоддзе: пач. XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.; 1972 — 11,8 тыс. чал.Марьина Горка // ; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.Марьина Горка // ; 1995 — 23,1 тыс. чал.; 1997 — 23 214 чал.; 1999 — 23,9 тыс. чал.; XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)Перепись населения — 2009. Минская область Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь; 2015 — 21 384 тыс. чал.; 2016 — 21 280 чал.; 2017 — 21 303 чал.

Яўрэі У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 яўрэяў, у 1939 г. 786 яўрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасні 1941 года яўрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць яўрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.

Медыцына

У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.

Дзейнічаюць 2 паліклінікі. Паліклініка № 1 месціцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года . Дзейнічае «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“».

Рэлігія

Царква Благадаць — ХВЕ. Грамада заснаваная ў 1993 годзеhttps://kartoteka.by/unp-600306269 Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў «Выратаванне» Касцёл Св. Антонія Падуанскага Царква Успення Маці Божай Свята-Аляксандра-Неўскі сабор Свята-Пакроўская капліца Свята-Георгіеўская капліца Капліца ў гонар абраза Пакроў Прасвятой Багародзіцы

Эканоміка У горадзе дзейнічае гарадская гасцініца.

Прамысловая вытворчасць

У горадзе дзейнічаюць наступныя прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці:

ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод»; ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»; ААТ «Пухавічынафтапрадукт»; ААТ «Машхарчпрад»; ААТ «Пухавіцкі харчкамбінат»; ААТ «Пухавічы-лён»; РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»; КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»; ТАА «Мароз Прадукт»; «Пухавіцкі малочны завод».

Транспарт

Грамадскі транспарт Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал.

Чыгуначны Праз горад праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, станцыя Пухавічы.

Аўтамабільны Дарога Р59, Мар’іна Горка — Чэрвень. Дарога Р92 абласнога значэння Мар’іна Горка — Старыя Дарогі. Дарога Р68, Пухавічы — Валяр’яны.

Культура і адукацыя

У горадзе штогод ладзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Лучанка, працуе Мар’інагорскі народны тэатр, хор «Мара», танцавальны ансамбль «Дубравушка», ансамбль народных інструментаў «Крыніца».

Дзейнічае палац культуры, гарадская бібліятэка (адкрытая ў 1993 годзе), Пухавіцкая сельская бібліятэка (адкрытая ў 1949 годзе), Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка. У горадзе месціцца вёска дзяцей-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».

У горадзе дзейнічаюць наступныя ўстановы адукацыі: Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, Сярэдняя школа № 2, Сярэдняя школа № 3, Сярэдняя школа № 4, Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (адкрытая ў 1959 годзе), 6 дашкольных устаноў, Мар’інагорская гімназія, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», Пухавіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спорт Міні-футбольны клуб «Алімп» Футбольны клуб «Вікторыя» Гарадскі стадыён Стадыён «Зорка»

СМІ У горадзе з 1930 года выдаецца раённая газета «Пухавіцкія навіны».

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876) Векавы вяз — былы батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў парку сядзібы Макавых. Рэшткі вадзянога млына на рацэ Цітаўка Брацкая магіла (1941—1944) Самаходная артылерыйская устаноўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе) Абеліск савецкім жаўнерам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці жаўнераў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў ваенным гарадку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых жаўнерах пры вызваленні горада Мемарыяльная дошка на валуне ў памяць пра загінулых у Афганістане ураджэнцаў Пухаўшчыны 122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар салдат 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі Мар’іну Горку ў ліпені 1944 годаhttp://wikimapia.org/34914763/ru/122-%D0%BC%D0%BC-%D0%BF%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0-%D0%B3%D0%B0%D1%83%D0%B1%D0%B8%D1%86%D0%B0 Помнік Л. Гайдучонак Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі Помнік В. Ф. Токараву Дом-музей дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок Валун з памятнай дошкай

Страчаная спадчына

Царква Нараджэння Божай Маці (1874) Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871) Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.) Воданапорная вежа (Шухаўская вежа). Пабудавана ў 1930—1931 гадах. Падчас вайны была разбурана. Была адноўлена і запушчана ў 1946 годзе. З 2005 года вежа стаяла без вады, а ў 2013 г. была дэмантавана

Гарады-пабрацімы Дзмітраў, Расія Барышыўка, Украіна Свебадзіцы, Польшча

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама Мар’іна Горка (вадасховішча) Гарады Мінскай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9 Алесь Карлюкевіч. Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 2, 2011 Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346. Спасылкі

Катэгорыя:Ратынскія Катэгорыя:Бужынскія Катэгорыя:Крупскія герба «Корчак» Катэгорыя:Макавы