Пскоўская вобласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у склад Паўночна-Заходняй федэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пскоў. Мяжуе з Эстоніяй, Латвіяй, Рэспублікай Беларусь, Ленінградскай, Наўгародскай, Цвярской і Смаленскай абласцямі. Плошча 55,3 тыс. км², насельніцтва 736,7 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 13,3 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 67,0 % (2005). Нацыянальны склад: рускія 94,25 %; украінцы 1,64 %; беларусы 0,42 %; іншыя 3,69 %. Жывуць прадстаўнікі прадстаўнікі малалікага народа сету. Вобласць падзяляецца на дзве гарадскія акругі (Пскоў і Вялікія Лукі) і 24 муніцыпальныя раёны.
Гісторыя 24 сакавіка 1924 года па дэкрэце УЦВК Веліжскі (з цэнтрам у г. Веліж і уключаючы сучасныя Усвяты), Невельскі (з цэнтрам у г. Невель), Себежскі (з цэнтрам у г. Себеж) паветы Віцебскай губерні Беларускай ССР увайшлі ў склад Пскоўскай губерні. Да гэтага часу ў складзе губерні — 11 паветаў.
Пасля скасавання губерняў на тэрыторыі, якая значна перавышала цяперашнюю вобласць, існавалі са жніўня 1927 па жнівень 1930 года, Пскоўская і Вялікалуцкая акругі ў складзе Ленінградскай вобласці. Другую з іх перадалі ў склад Заходняй вобласці (з цэнтрам у Смаленску) у 1929 годзе. У 1930 годзе акругі былі скасаваныя, а іх раёны засталіся ў складзе Ленінградскай і Заходняй абласцей. У 1935 годзе тэрыторыя былой Вялікалуцкай акругі была перададзена ў склад новастворанай Калінінскай вобласці (з цэнтрам у Калініне, цяпер Цвер).
У 1935 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці Пскоўская акруга была створана зноў, але ўжо як пагранічная (скасаваная ў 1940 годзе), у складзе Калінінскай вобласці — Вялікалуцкая пагранічная акруга (скасаваная ў 1938 годзе).
Пасля скасавання Вялікалуцкай акругі ў 1938 годзе частка яе раёнаў была перададзена ў склад Апочацкай акругі, іншая частка перайшла ў прамое падпарадкаванне Калінінскай вобласці.
У 1941—1944 гадах уся тэрыторыя сучаснай Пскоўскай вобласці была акупаваная нямецкімі войскамі. Падчас нацсцкай акупацыі ўказам Адольфа Гітлера ўсе акупаваныя раёны былі падзелены на зоны адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення: рэйхскамісарыяты, генеральныя акругі, вобласці і акругі, раёны (паветы). Пскоў быў аднесены да так званай «Паўночнай вайсковай вобласці». Мяжа тэрыторыі праходзіла па лініі Пскоў-Дно-Старая Руса.
У жніўні 1944 года было завершана вызваленне Пскоўшчыны ад нямецкіх войск. 22-23 жніўня 1944 года былі ўтвораны асобныя Вялікалуцкая і Пскоўская вобласці. У склад Пскоўскай вобласці ўвайшлі: Гдоўскі, Дзедавіцкі, Дноўскі, Карамышаўскі, Лядскі, Навасельскі, Остраўскі, Палкінскі, Плюскі, Пажаравіцкі, Полнаўскі, Порхаўскі, Пскоўскі, Сярэдкінскі, Слаўкаўскі, Сашыхінскі, Струга-Красненскі; Ашэўскі, Наваржэўскі, Пушкінагорскі раёны Калінінскай вобласці. У 1944 годзе ў склад Вялікалуцкай вобласці са Смаленскай вобласці перадалі Бельскі, Ільінскі і Усвяцкі раёны.
Улічваючы просьбы насельніцтва Пячорскай, Слабадской, Толкаўскай воласцяў Эстонскай і Латвійскай ССР і хадайніцтвы Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў гэтых рэспублік аб уключэнні іх у склад РСФСР, яны былі ўключаны ў склад Пскоўскай вобласці. На тэрыторыі гэтых валасцей Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 16 студзеня 1945 года ўтвораны Качанаўскі, Пячорскі і Пыталаўскі раёны.
16 чэрвеня 1954 года быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР аб узбуйненні сельсаветаў у Пскоўскай і Вялікалуцкай абласцях. У мэтах ліквідацыі адміністрацыйнай раздробненасці, улічваючы эканамічную агульнасць тэрыторый Пскоўскай і Вялікалуцкай абласцей, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 2 кастрычніка 1957 года Вялікалуцкая вобласць была скасаваная. Яе заходняя частка (19 раёнаў) была ўключана ў склад Пскоўскай вобласці, 9 — у Калінінскую.
29 ліпеня 1958 года са складу Пскоўскай вобласці ў склад Калінінскай вобласці быў перададзены Плоскаскі раён, у склад Наўгародскай вобласці — Холмскі раён — былі аформлены сучасныя межы Пскоўскай вобласці.
Геаграфія
Рэльеф пераважна раўнінны, на паўночным захадзе — Лужскае ўзвышша (вышыня да 204 м), на ўсходзе — Судомскае (вышыня да 294 м), на паўднёвым усходзе — Бяжаніцкае (вышыня да 338 м). Карысныя выкапні: вапнякі, даламіты, мергель, гіпс, разнастайныя гліны, торф. Крыніцы мінеральных вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня 17 °C. Ападкаў да 650 мм за год. Найбуйнейшыя рэкі: Вялікая (з прытокамі Сораць, Чарэха, Пскава, Іса, Сіняя (Сінюха), Шалонь, Ловаць, Плюса. Больш за 1,5 тысяч азёр, найбуйнейшыя Пскоўскае і Чудское. Іншыя азёры: Шэвіна. Глебы пераважна падзолістыя і балотныя, па далінах рэк — алювіяльна-лугавыя. Каля 25 % тэрыторыі занята мяшанымі лясамі (елка, хвоя, бяроза, асіна). Себежскі нацыянальны парк, Пушкінскі і Ізборскі запаведнікі.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў Алія Нурмухамбетаўна Малдагулава Леанід Паўлавіч Ціхмянаў — Герой Савецкага Саюза (1944). Ганна Аляксееўна Нікандрава — Герой Савецкага Саюза (1945). Барыс Аляксандравіч Міхайлаў — Герой Савецкага Саюза (1944).
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Пскоўскай вобласці Навіны Пскоўскай вобласці — Пскоўскае агенцтва інфармацыі Навіны Пскоўскай вобласці — Пскоўская стужка навін Бізнэс-навіны Пскоўскай вобласці — Цэнтр Дзелавой Інфармацыі Культура Пскоўскай зямлі Пскоўская вобласць. Даведнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення на 1.01.2005 г. — каталог