__NOTOC__

3 красавіка — дзевяноста трэці (дзевяноста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

68: Гальба абвешчаны імператарам. 1043: Эдуард Спаведнік быў каранаваны ў Вінчэстэры як кароль Англіі. 1367: Адбылася бітва пры Нахеры. 1502: Пачалася чацвёртая экспедыцыя Хрыстафора Калумба. 1879: Сафія абвешчана сталіцай Балгарыі. 1922: Генеральным сакратаром ЦК РКП(б) зацверджан І. Сталін. 1989: У Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза. 2007: У Францыі цягнік TGV устанавіў сусветы рэкорд хуткасці для цягнікоў, роўны 574,8 км/г. 1991: Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску, пачатак Красавіцкіх забастовак у Беларусі.

Нарадзіліся

1783: Вашынгтон Ірвінг, амерыканскі пісьменнік. 1880: Ота Вейнінгер, аўстрыйскі філосаф. 1930: Гельмут Коль, канцлер Германіі. 1946: Рычард Смольскі, беларускі тэатразнавец, педагог. 1950: Тоні Лойд, брытанскі палітык. 1958: Алек Болдуін, амерыканскі акцёр. 1961: Эдзі Мёрфі, амерыканскі акцёр, рэжысёр і спявак. 1971: Дацэ Мэлбардэ, латвійскі дзяржаўны і культурны дзеяч. 1996: Фабіян Руіс, іспанскі футбаліст.

Памерлі

1287: Ганорый IV, Папа Рымскі 1695: Мельхіёр дэ Хондэкутэр, нідэрландскі мастак 1849: Мухамед Алі Егіпецкі, хедыў Егіпта 1862: Джэймс Кларк Рос, даследчык палярных раёнаў 1897: Іаганес Брамс, нямецкі кампазітар і піяніст (нар. 7.5.1833) 1955: Карл Хофер, нямецкі мастак 1987: Рабер Дальбан, французскі акцёр 1991: Грэм Грын, англійскі пісьменнік (нар. 1904) 2013: Анатоль Колчын, заслужаны трэнер Беларусі па боксе

Святкуюць : Сусветны дзень вечарынак : Дзень абвяшчэння Другой Рэспублікі (1984).

Іншае Дзень нараджэння штрых-кода

403