Сяргей Балановіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Клубная кар’ера Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».

У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.

7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам».

У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр», дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам.

У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ, дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк», а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна». У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з «Макслайнам», які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2020 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2014, 2019 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2011, 2012, 2013, 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д3 Пінск-900 2 0 2005 Д3 Пінск-900 19 5 2006 Д2 Хваля 24 3 2007 Д2 Хваля 21 7 2008 Д1 Шахцёр 20 3 2009 Д1 Шахцёр 23 3 2010 Д1 Шахцёр 29 5 2011 Д1 Шахцёр 28 3 2012 Д1 Шахцёр 29 3 2013 Д1 Шахцёр 25 3 2014 (1) Д1 Шахцёр 17 1 2014/15 Д1 Амкар 24 0 2015/16 Д1 Амкар 26 0 2016/17 Д1 Амкар 22 0 2017/18 Д1 Амкар 16 0 2018 (2) Д1 Шахцёр 12 3 2019 Д1 Шахцёр 24 3 2020 Д1 Шахцёр 23 1 2020/21 (2) Д2 Акрон 12 0 2021 (2) Д1 Слуцк 10 0 2022 Д2 Макслайн 24 0 2023 Д2 Макслайн 28 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Акрон Тальяці Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн