Во́сава. Сустракаецца таксама варыянт О́сава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя 1904 год — з’яўлялася вёскай у Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 419 жыхароў. З 1885 года ў вёсцы працавала школа граматы. У 1896/97 навучальным годзе ў ёй навучаліся 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 86 двароў і 424 жыхары. 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 98 двароў і 506 жыхароў. 12 кастрычніка 1940 года вёска стала цэнтрам Восаўскага сельсавета ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай). У верасні 1943 года падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў. 1948 год — у вёсцы адчыненая крама. 1949 год — створаны калгас «Гарадзеец». 16 ліпеня 1954 года — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавета. 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. 1960 год — насельніцтва вёскі складала 472 жыхары. З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна. З 7 студзеня 1964 года вёска з'яўляецца цэнтрам саўгаса «Восаўскі».
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 169 двароў і 414 жыхароў.
Інфраструктура У вёсцы размяшчаюцца праўленне калгаса, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, ААТ «Газсэрвіс», прыватная крама.
Ушанаванне памяці У 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржана, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна