Тэрор ( — страх, жах) — застрашванне сваіх палітычных супернікаў або насельніцтва, якое выяўляецца ў фізічным гвалце, ажно да знішчэння. Тэрорам таксама называюць пагрозу фізічным гвалтам паводле палітычных ці іншых матываў, або застрашванне з пагрозай забойства. Сінонімы слова «тэрор» — «застрашванне», «гвалт».Словарь синонимов. enc-dic.com

Віды тэрору Ёсць два віды тэрору.

Дзяржаўны тэрор  — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на фізічнае знішчэнне або застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва, які здзяйсняецца дзяржаўнай уладай (напрыклад: якабінскі тэрор у часе Вялікай французскай рэвалюцыі, Чырвоны і Белы тэрор у часы Грамадзянскай вайны ў Расіі, аперацыя «Кондар»).

Эканамічны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на эканамічнае знішчэнне або застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва шляхам эканамічнага знішчэння і пакідання без сродкаў да існавання. (Напрыклад: голад у Ірландыі 1845—1848 гадах, раскулачванне ў СССР 1917—1930-я, Галадамор)«Экономтеррор». Политический журнал

Катэгорыя:Палітыка