Скрытнасківічныя (Entognatha) — клас (або падклас) членістаногіх, які належыць да падтыпа (або надкласа) шасціногіх (Hexapoda). Аб'ядноўвае 3 атрады: (бязвусікавыя насякомыя, двуххвосткі, нагахвосткі). Агульным для ўсіх прадстаўнікоў з'яўляецца тое, што ротавыя часткі ў іх выцягнутыя ў галаўную капсулу — адсюль назва.

Простыя вочкі адсутнічаюць, складаныя вочы часта таксама адсутнічаюць і захаваліся толькі ў часткі нагахвостак. Лапкі ног не расчлянёныя.

Вядомыя з дэвона.

Зноскі

Катэгорыя:Класы жывёл