Аляксандр Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978, Асіповічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ-2».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», потым перайшоў у мінскае «Дынама», у 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», з якім выйграў чэмпіёнства ў сезоне 2005. У 2006 годзе адправіўся ва Украіну ў крыварожскі «Крыўбас», але не згуляў ніводнага матча і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпеда».
У 2009 годзе другі раз перайшоў у «Шахцёр». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сезоне 2013 стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна.
У лютым 2014 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ», але з-за праблем са здароўем так і не згуляў за смалявіцкі клуб і завяршыў кар’еру.
Клубная кар’ера Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
З пачатку 2024 года стаў трэнерам у камандзе «Тарпеда-БелАЗ-2», якая далучылася да Першай лігі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2010, 2011, 2012, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000, 2003, 2004 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2003, 2004
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1996 Д2 Тарпеда 14 1 1997 Д2 Тарпеда 21 1 1998 Д2 Тарпеда 28 7 1999 Д2 Тарпеда 24 2 2000 (1) Д2 Тарпеда 11 2 2000 (2) Д1 Дынама 10 0 2001 Д1 Дынама 25 1 2002 Д1 Дынама 0 0 2003 Д1 Дынама 24 0 2004 Д1 Шахцёр 16 4 2005 Д1 Шахцёр 26 1 2005/2006 (2) Д1 Крыўбас 0 0 2006 (2) Д1 Тарпеда 12 1 2007 Д1 Тарпеда 24 0 2008 Д1 Тарпеда 28 3 2009 Д1 Шахцёр 24 4 2010 Д1 Шахцёр 32 2 2011 Д1 Шахцёр 33 1 2012 Д1 Шахцёр 25 0 2013 Д1 Шахцёр 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі