Эўгле́на (Euglena) — род аднаклетачных водарасцей сямейства эўгленавых.

Апісанне

Клеткі рухомыя, верацёна-, яйца-, стужкападобныя, цыліндрычныя або трохгранна-прызматычныя, больш-менш спіральна закручаныя, даўжынёй да 500 мкм і больш, здольныя да метабалізму. Пярэдні канец звужаны і закруглены, задні — завостраны, радзей закруглены або з вузкім шыпападобным адросткам. На пярэднім канцы ёсць аранжава-чырвонае вочка, пульсуючыя вакуолі і адтуліна глоткі, з якой выходзіць адзін жгуцік (орган руху), другі, кароткі, знаходзіцца ўнутры глоткі. Клетачнае ядро ў сярэдняй, радзей задняй частцы.

Хларапласты (ад 1 да многіх) зялёныя, рознай формы, пасценныя, радзей восевыя, з пірэноідамі або без іх. Прадукт асіміляцыі — парамілон. Некаторыя водарасці выпрацоўваюць гематахром.

Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем у рухомым або пальмелападобным стане). Пры неспрыяльных умовах утварае цысты.

Віды і экалогія

Адрозніваецца 155 відаў. Пашыраны пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах (лужынах, гумінізаваных або засоленых азёрах і рэках), балотах, на вільготным грунце, некаторыя віды — у забруджаных водах. Летам шэраг відаў можа выклікаць «цвіценне» вады зялёнага або чырвонага колеру. На Беларусі 25 відаў, большасць адзначана ў Прыпяці і сажалках Палесся, часцей трапляюцца , , , , , ; трапляецца ў глебе.

Значэнне і выкарыстанне

Аб'ект лабараторных даследаванняў: , . На прыкладзе эўглены зялёнай даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці аднаклетачных водарасцей.

Літаратура Міхеева Т. М. Эўглена // Міхеева Т. М. Эўглена //

Спасылкі Биологический энциклопедический словарь

Катэгорыя:Эўгленавыя водарасці