Джон Та́ўнер Уі́льямс (; нар. 8 лютага 1932, ) — выбітны амерыканскі кінакампазітар і дырыжор. За сваю кар’еру Уільямс напісаў музыку да такіх вядомых кінастужак, як: «Сківіцы», «Супермен», «Іншапланецянін», «Шукальнікі страчанага каўчэга», «Спіс Шындлера», «Парк юрскага перыяду», кінаэпапеі «Зорныя войны», «Гары Потэр» і шмат якіх іншых. Таксама Уільямс стварыў музыку да чатырох Алімпіяд, мноства тэлесерыялаў і канцэртных нумароў. З 1980 года па 1993 год ён працаваў дырыжорам Бостанскага эстраднага аркестра і цяпер з’яўляецца яго заслужаным дырыжорам.

Уільямс — пяціразовы лаўрэат прэміі «Оскар» (за музыку да фільмаў «Скрыпач на даху», «Сківіцы», «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея», «Іншапланецянін», «Спіс Шындлера»). Таксама мае 51 намінацыю, што робіць яго другім па колькасці намінацый на гэту ўзнагароду (першае месца з 59 намінацыямі займае Уолт Дысней).

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards