Віктар Віктаравіч Слінко, таксама Віктар Слінка (, в. Козікі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.
Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Друкуецца ў беларускіх газетах і часопісах. З самага пачатку заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт і рэфлексійны пошук .
Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Штольні вясны», прэміі часопіса «Дзеяслоў» і «Залаты апостраф» за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.
Паэтычныя зборнікі «Апошні снег » (1995) «Штольні вясны » (2001) «Арахна» (2011)
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі