Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія (ўніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіепархія) уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі.
Ахоплівала Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае і Інфлянцкае ваяводствы, .
Кафедры архібіскупаў знаходзіліся ў Полацкім саборы Святой Сафіі і саборы Віцебскага ўспенскага манастыра. Кіруючыя архібіскупы мелі тытул полацкі, віцебскі і мсціслаўскі, часам таксама аршанскі і магілёўскі.
Гісторыя У 1596 — 1772 гадах Створана ў выніку пераводу Полацкай, віцебскай і мсціслаўскай архіепархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596. Актыўнае пашырэнне ўніяцтва пачаў архібіскуп Іасафат Кунцэвіч, што прывяло да яго забойства ў 1623. У 1643 ён быў кананізаваны.
Нягледзячы на першапачатковае супраціўленне вернікаў, у 18 стагоддзі ўніяцтвам была ахоплена большасць насельніцтва архіепархіі. Полацкая кафедра лічылася адной з найбольш значных сярод уніяцкіх епархій, 7 полацкіх архібіскупаў сталі мітрапалітамі.
У 1772 — 1828 гадах у складзе Расійскай імперыі Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя архіепархіі была далучана да Расійскай імперыі. У 1774 тут было каля 500 цэркваў. З 1777 ахоплівала Полацкую (з 1802 Віцебскую) і Магілёўскую губерні. З канца 18 стагоддзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1828 полацкая архіепархія была ліквідавана, яе землі ўвайшлі ў склад новаўтворанай Беларускай уніяцкай архіепархіі з кафедрай у Полацку. У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква была скасавана, беларуская ўніяцкая ахіепархія спыніла існаванне.
Біскупы
Літаратура
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел уніяцкай царквы Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі