Мікалай Аляксеевіч Умаў (; ) — рускі фізік, філосаф, прадстаўнік прыродазнаўчай плыні рускага касмізму.
Біяграфія У 1867 годзе скончыў Маскоўскі універсітэт. У 1871—1893 гадах працаваў у Наварасійскім універсітэце. З 1893 года — прафесар Маскоўскага універсітэта. Узначальваў кафедру фізікі, на працягу 17 гадоў быў прэзідэнтам Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды (рус. Московское общество испытателей природы).
Увёў у навуку такія асноватворныя паняцці, як хуткасць і кірунак руху энергіі, шчыльнасць энергіі ў дадзенай кропцы асяроддзя, прасторавая лакалізацыя патоку энергіі. Развязаў у агульным выглядзе задачу аб размеркаванні электрычных токаў на праводзячых паверхнях адвольнага віду. Адкрыў эфект храматычнай дэпалярызацыі промняў святла, якія падаюць на матавую паверхню. Правёў глыбокі аналіз шматлікіх складаных формул Гаўса ў тэорыі зямнога магнетызму, што дазволіла вызначыць векавыя змены магнітнага поля Зямлі.
Умава лічаць прадстаўніком філасофскага напрамку рускага касмізму, нягледзячы на тое, што філасофскія ўяўленні і светапогляд Умава шмат у чым не супадаюць з традыцыяй рускага касмізму. Космас М. А. Умава — космас фізіка, свабодны ад антрапамарфізму. Ён паказвае, што «нягледзячы на прагрэс прыродазнаўчых навук, антрапаморфны пункт погляду знаходзім і ў сучасных мысліцеляў, якія адрозніваюцца ад старажытных тым, што пераносяць на прыроду ўласцівасці сваёй больш культурнай асобы. Гэтая акалічнасць, несумненна, паказвае, да якой ступені цяжка пазбегнуць яе чалавеку, які імкнецца вызначыць сваё дачыненне да таго „Усё“, якое душыць яго сваёй веліччу і моцай»Умов Н. А. Эволюция мировоззрения в связи с учением Дарвина //Русский космизм: Антология филосовской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993а. — С. 111—114..
Увогуле, погляды на космас ў Н. А. Умава не ўтрымліваюць нават мізэрнага намёку на нейкія гарантыі росту жыцця, яго нястрымнай экспансіі, і тым болей чалавекаразмернасці космасу. Аднесці Н. А. Умава да прадстаўнікоў рускага касмізму дазваляе ягоны погляд на эвалюцыйны працэс. Згодна з меркаваннем Умава, ў аснове эвалюцыйнага працэсу — узрастанне этыкі. Узнікненне маральнага пачуцця, паводле меркавання навукоўца, стала вынікам упарадкаванасці жывога рэчыва, удасканалення фізічнай абалонкі Homo sapiensРусский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993. — 368 с.. Сумленне, гэты «голас Божы ў чалавеку», нараджаецца ў нас як нейкі вышэйшы ўзровень зграбнасці і становіцца магутнай прыладай эвалюцыі: арганізуе псіхіку, парадкуе хаатычныя душэўныя віхуры, адсякае грэх і зло, бо апошнія — своеасаблівыя ўхіленні ад імклівага промня эвалюцыі, яе збоі і тупікі. «Эвалюцыя немагчымая без адбору патрабаванняў натуры, і чалавечае сумленне ў вобласці свядомага — воля — з’яўляецца прыладай гэтага адбору, які перашкаджае жывому вярнуцца ў тыя ўмовы, якія не адпавядаюць яго месцу ў прыродзе», піша Н. А. УмаўУмов Н. А. Роль человека в познаваемом им мире //Русский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993б. — С. 114—128..
Неабходнай прыкметай жывой матэрыі Умаў лічыць стройнасць. Пры гэтым эвалюцыя жывой матэрыі суправаджаецца павялічэннем колькасці і ўскладненнем якасці стройнасцей у прыродзе. Чалавек у сваіх прыладах і машынах распаўсюджвае гэтыя стройнасці на неарганізаваную матэрыю і змагаецца ў імя гэтых стройнасцей з выпадковым распарадкам падзей у прыродзе. «Стройнасць не можа здзяйсняцца без рэгулятара, і такім рэгулятарам у вышэйшых тыпах жывога з’яўляецца арганізаваная для стройных працэсаў думкі і валявых імпульсаў нервовая сістэма. Мы маем слова, каб выражаць стройнасць у духоўным свеце; гэтае слова — прыгажосць. У вышэйшых тыпах жывога прыгажосць з’яўляецца заступніцаю жыцця і паказальнікам паводзін» Умов Н. А. Роль человека в познаваемом им мире //Русский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993б. — С. 114—128..
Памёр у 1915 годзе ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
Крыніцы
Літаратура Гуло Д. Д. Николай Алексеевич Умов. — М., 1971. Предводителев А. С. Николай Алексеевич Умов, 1846—1915. — М., 1950. Умов Н. А. Избранные сочинения. — М. — Л., 1950.
Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Касмізм