Се́на — сцёблы і лісце травяністых раслін, высушаныя да вільготнасці ніжэй 15—17 %. Адзін з асноўных грубых кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, а таксама для падкормкі дзікіх жывёл.
Нарыхтоўка і захоўванне Якасць сена залежыць ад батанічнага складу, месца, часу і спосабу нарыхтоўкі, умоў захавання. Найлепшае сена атрымліваецца з бабовых раслін (, і , , ), таксама са злакаў (, , , , , і інш.).
Малакаштоўным з’яўляецца сена з буйных асок, хвашчоў, сітняку, папарацей.
Захоўваюць сена ў адрынах, пад навесамі, у абарогах, стагах або сціртах на адкрытым паветры. Для зручнасці перавозкі і захоўвання сена прасуюць. З размолатага высакаякаснага сена атрымліваецца сянная мука.
Гл. таксама Салома
Зноскі
Літаратура
Се́на //
Спасылкі
Катэгорыя:Жывёлагадоўля Катэгорыя:Раслінаводства