Усход-1 («Усход», рус.: Восток-1) — касмічны карабель з серыі «Усход», першы касмічны апарат, які падняў чалавека на калязямную арбіту.

На караблі «Усход» 12 красавіка 1961 года лётчык-касманаўт СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын здзейсніў першы ў свеце палёт у касмічную прастору. Старт карабля адбыўся з касмадрома Байканур у 9 гадзін 7 хвілін маскоўскага часу (06:07:00 UTC). Карабель выканаў адзін віток вакол Зямлі і здзейсніў пасадку ў 10 гадзін 55 хвілін (07:55:00 UTC) у раёне вёскі Смелаўка Саратаўскай вобласці.

Канструкцыя thumb|285px|Ракета-носьбіт Усход|злева

Сістэма жыццезабеспячэння Першы палёт праходзіў у аўтаматычным рэжыме, пры якім касманаўт быў як бы пасажырам карабля. Але пры неабходнасці, у любы момант касманаўт мог перавесці карабель на ручное кіраванне.

Савецкія псіхолагі, не ведаючы дакладна, як будзе сябе паводзіць чалавек пры працяглым уздзеянні бязважкасці, дапускалі, што касманаўт можа страціць над сабой кантроль і захоча весці карабель уручную, таму лічбавы код, які дазваляе адключыць аўтаматыку, ляжаў у спецыяльным запячатаным канверце. Лічылася, што правільна прачытаць і ўвесці гэты код касманаўт зможа толькі будучы ў цвёрдым розуме. Аднак перад палётам Гагарыну ўсё ж сказалі гэты код.

У спускальным апараце падтрымлівалася нармальнае для чалавека ціск 755-775 мм рт.сл., тэмпература ў кабіне ў пачатку палёту складала 19 °C (да канца палёту яна паднялася да 22 °C), меўся запас ежы і вады, а таксама механізм для збору адходаў.

Кіраванне ў космасе Для кіравання карабля ў ВКБ-1 была распрацавана сістэма кіравання рухам (арыентацыі і спуску) «Чайка». Сістэма мела два рэжыму функцыянавання: асноўны і рэзервовы. Для візуальнай арыентацыі касманаўта ў касмічнай прасторы адносна паверхні Зямлі на карабель быў усталяваны аптычны прыбор «Взор». Акрамя гэтага, на караблі меліся пульт ручнога кіравання і прыборная дошка, паказваючая асноўныя індыкатары палётуthumb|right|285px|Прыборная панэль карабля

Экіпаж

Камандзір — Юрый Аляксеевіч Гагарын Дублёр — Герман Цітоў Рэзервны састаў — Рыгор Нялюбаў

Катэгорыя:Касмічныя караблі серыі «Усход» Катэгорыя:Пілатуемыя касмічныя апараты Катэгорыя:1961 Катэгорыя:Гісторыя Варонежа