Стараво́ля (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад горада Пружаны, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы-Цэнтральныя — Брэст-Цэнтральны.

Назва Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 годзе, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.

За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні (Стараволя 1 і Стараволя 2Стараволя // — С. 537). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.

У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 годзе для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

Падчас нямецкай акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтах. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 гадах у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 снежня 1956 года — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 годзе — 952 жыхары; у 2001 годзе — 687 жыхароў, 275 двароў; у 2003 годзе — 652 жыхары, 255 двароў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета.

Інфраструктура Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».

Транспарт Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча.

Памятныя мясціны Брацкая магіла 35 савецкіх салдат і партызан (1941—1944) — . Мемарыяльная дошка на будынку сельсавета ў памяць старшыні М. В. Вазнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 года.

Страчаная спадчына Сядзіба Жукоўскіх, дзе ў дзяцінстве жыў мастак Станіслаў Жукоўскі

Выбітныя асобы Казімір Велікаселец (1945—2026) — каталіцкі святар. Станіслаў Жукоўскі (1875—1944) — мастак, сябра таварыства перасоўных выставак (з 1903 года), Саюза расійскіх мастакоў (з 1907 года). У Стараволі правёў дзяцінства і юнацтва. Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі (нар. 1941) — беларускі архітэктар. Шыман Старавольскі (1588—1656) — польскі гісторык, палітолаг, каталіцкі святар.

Літаратура

Спасылкі

Стараволя на сайце Radzima.org Надвор’е ў Стараволі

Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя:Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)