«Рудзенск» — беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Рудзенск (хатнія матчы праводзіў на стадыёне ў Мар’інай Горцы).
Гісторыя
1998—2012 Заснаваны ў 1998 годзе. У 2009 выйграў Другую лігу, з 2010 удзельнічаў у Першай лізе Беларусі. У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.
2016 У пачатку 2016 года стала вядома аб адраджэнні клуба, які планавалася заявіць у Другую лігуВ Руденске возрождают команду и собираются заявиться во вторую лигу. Аднак, з-за недахопу сродкаў каманда, якая ад імя спонсара стала называцца «Джус Рудзенск», вымушана была адмовіцца ад удзелу«Узда» и «Джус-Руденск», подав заявку на участие во второй лиге, в итоге отказались.
Папярэднія назвы 1998—2001: «Рудзенск» 2006: «Энергетык-ЦЭЦ-5-Рудзенск» 2007: «Рудзенск-ЦЭЦ-5» 2008—2012: «Рудзенск» 2016: «Джус Рудзенск»
Дасягненні Пераможца чэмпіянату Мінскай вобласці (2): 1998, 2008 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009 Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 5 месца (2010)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1998 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 2001 Другая (Д3) 14 34 12 4 18 60–73 40 2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 1 14 9 2 3 41–19 29 Фінальны этап 4 14 6 4 4 34–24 22 2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 4 16 7 3 6 34–26 24 Фінальны этап 7 12 1 2 9 8–29 5 2008 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 2009 Другая (Д3) 1 26 19 6 1 57-20 63 1/16 фінала 15px Выхад у Першую лігу 2010 Першая (Д2) 5 30 12 7 11 37–39 43 1/8 фінала 2011 Першая (Д2) 13 30 9 6 15 25–40 33 1/8 фінала 2012 Першая (Д2) 15 28 4 4 20 15–70 71 1/16 фінала 15px Вылет у Другую лігу, спыненне існавання 1 З каманды зняты 9 ачкоў за парушэнні рэгламенту
Галоўныя трэнеры Іван Барташэвіч (да 2009) Сяргей Пышнік (2010, да кастрычніка) Іван Барташэвіч (в.а., 2010, з кастрычніка) Віктар Сокал (2011) Леанід Лагун (2011 — чэрвень 2012) Уладзімір Ананевіч (чэрвень—снежань 2012)
Вядомыя ігракі Сяргей Віктаравіч Кошаль
Спасылкі Неафіцыйны сайт
Рудзенск
Катэгорыя:1998 год у Беларусі