thumb|right|300px|Анімацыя дысперсіі святла, якая праходзіць праз трохвугольную прызму Спектраскапі́я — раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню спектраў электрамагнітнага выпраменьвання.

Аналіз спектраў дазваляе вызначаць энергетычныя ўзроўні даследаванай сістэмы. Таксама па наяўнасці і інтэнсіўнасці выпраменьвання пэўнага роду ў спектрах праводзяць якасны і колькасны аналіз складу рэчыва.

Можна вылучыць два тыпы спектраскапіі. У рамках класічнай спектраскапіі спектр атрымліваюць дзякуючы раскладанню святла прызмай або дыфракцыйнай рашоткай. Другі тып — спектраскапія Фур'е. У гэтым выпадку вымяраецца часовая залежнасць вагання сістэмы. Пасля выканання пераўтварэння Фур'е атрымліваюць частотную характарыстыку сістэмы.

Гл. таксама Інфрачырвоная спектраскапія Ультрафіялетавая спектраскапія Раман-спектраскапія Рэнтгенаўская спектраскапія ЯМР-спектраскапія

Літаратура

Спасылкі

Timeline of Spectroscopy Chemometric Analysis for Spectroscopy The Science of Spectroscopy  — supported by NASA, includes OpenSpectrum, a Wiki-based learning tool for spectroscopy that anyone can edit A Short Study of the Characteristics of two Lab Spectroscopes NIST government spectroscopy data Potentiodynamic Electrochemical Impedance Spectroscopy

! Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Навуковыя даследаванні