Практыка ( «дзейнасць») — мэтазгодная і мэтанакіраваная дзейнасць. Практыка — гэта дзейнасць, якую суб'ект ажыццяўляе для дасягнення вызначанай, загадзя пастаўленай мэты.

Практыка мае грамадска-гістарычны характар і залежыць ад узроўню развіцця грамадства, яго сацыяльна-класавай структуры; мэты практычна дзеючага суб'екта, у канчатковым выніку, заўсёды вызначаецца грамадствам.

Структура практыкі Аб'ект — тое, на што накіравана дзеянне. Суб'ект — той, хто здзяйсняе дзеянне. Мэта — тое, дзеля чаго здзяйсняецца дзеянне. Вынік — тое, што атрымліваецца па заканчэнні дзеяння. Сродак — тое, з дапамогай чаго ажыццяўляецца дзеянне.

Віды практыкі Духоўная практыка: ёга, ісіхазм, суфізм — практыка індывідуальнага самаўдасканалення. Рэлігійная практыка — практыка калектыўнага ўдасканалення. Вытворчая практыка — практыка пераўтварэння прыроды. Сацыяльная практыка — практыка падтрымання грамадства. Навучальная практыка — практыка фармавання суб'ектаў грамадства. Медыцынская практыка — практыка пераўтварэння чалавечай прыроды. Дызайн практыка — практыка пераўтварэння і развіцця візуальнай мовы для захоўвання і перадачы інфармацыі ў рамках пэўнага соцыума або чалавецтва ў цэлым.

Катэгорыя:Сацыяльная філасофія Катэгорыя:Палітычная філасофія Катэгорыя:Філасофская тэрміналогія