Спіральнараснічныя інфузорыі (Spirotrichea), або рознараснічныя інфузорыі (Heterotrichea) — клас (падклас) інфузорый.
Апісанне
Даўжыня да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некаторыя маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Самі служаць кормам для іншых беспазваночных, малявак рыб.
Пашырэнне
Адрозніваюцца 3 атрады, каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату. На Беларусі найбольш трапляюцца , , , , .
Значэнне
Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.
Літаратура
Катэгорыя:Інфузорыі