Сяргей Ражок (, Рыпкы, Чарнігаўская вобласць — 24 студзеня 2024) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Біяграфія Выхаванец школы горада Славуціч, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама».
Гуляў за юнацкую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 у складзе моладзевай зборнай Украіны удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Нідэрландах.
Пасля гуляў за розныя клубы Украіны, галоўным чынам у Прэм’ер-лізе.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Гуляў пераважна на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клубРожок покинул «Минск».
У студзені 2013 года вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад кіраваградскай «Зоркі»Сергей Рожок пополнил состав «Звезды». Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.
У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»На просмотре в "Белшине" находится Сергей Рожок і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2015. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, таксама з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2015.
У пачатку 2016 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», але з-за траўмы не згуляў ніводнага матча. У ліпені 2016 года, аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў бабруйскі клуб і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»Сергей Рожок официально стал игроком "Немана", дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»Сергей Рожок подписал контракт с "Витебском". Пачатак сезона 2017 прапусціў, у маі стаў з’яўляцца на полі, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клубСергей Рожок расстался в "Витебском".
У жніўні 2017 года стаў іграком «Гомеля»Сергей Рожок стал игроком "Гомеля", дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель".
Са студзеня 2018 года знаходзіўся ў складзе дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантрактСергей Рожок стал игроком "Смолевичей". У сезоне 2018 быў асноўным іграком каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў камандуПоляков в “Урале”, Милунович в “Црвене”.
У першай палове 2019 года выступаў за аматарскі клуб «Межыгір’я» з вёскі Наві Пэтрыўці ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці, пасля перабраўся ў «Джуніярс» (Шпыцькы). З 2022 года стаў выступаць за «Штурм» з Іванківа.
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў ва ўзброеныя сілы і браў удзел у баявых дзеяннях, загінуў.
Спартыўныя дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы