Старлы́гі (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
За 42 км на паўднёвы захад ад Мядзела, за 150 км ад Мінска, за 76 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін.
Назва паходзіць ад рэчкі Старыя Лыгі, што раней працякала каля старой дарогі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета. У 2013 годзе Сырмежскі сельсавет быў скасаваны, Старлыгі ўвайшлі ў склад Занарацкага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Насельніцтва 1864 год — 26 двароў, 195 жыхароў 1904 год — каля 300 жыхароў 2001 год — 90 двароў, 290 жыхароў
Літаратура
Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.
Спасылкі
Свята аграгарадка Старлыгі: «Маёй зямлі куточак дарагі» myadel.gov.by 16.08.2016
Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна