Амбістомы (Ambystomatidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Адносна невялікае (35 відаў), пашыранае толькі ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы.

Вядомае неатэнічнымі, гэта значыць здольнымі размнажацца, лічынкамі-аксалотлямі. Яго прадстаўнікі карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод акварыумістаў.

Літаратура Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Катэгорыя:Хвастатыя земнаводныя Катэгорыя:Сямействы земнаводных