Агамы (Agamidae) — сямейства яшчарак.
Адрозніваецца 35 родаў, больш за 300 відаў. Найбольш вядомыя круглагалоўкі, драконы, плашчаносная яшчарка, калоты.
Апісанне Даўжыня да 45 см. Галава і шыя ўкрытыя дробнымі рагавымі шчыткамі, у некаторых уздоўж спіны грэбень. Хвост звычайна доўгі, няломкі. Могуць мяняць афарбоўку цела.
Пашырэнне Водзяцца пераважна ў стэпавых і пустынных зонах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Паўднёва-Усходняй Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Жывуць на зямлі, скалах або дрэвах.
Асаблівасці біялогіі Кормяцца насякомымі, зрэдку раслінамі.
Кладуць яйцы, некаторыя жывародныя.
Гл. таксама
Sitana ponticeriana
Літаратура