Малыя Антыльскія астравы (, , , ) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя — 13012 км². Насельніцтва — 3 735 636 чал. (2009 г.).
Геаграфія Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акіянічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.
З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад, рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя — з боку Амерыканскага кантынента.
Асноўныя Малыя Антыльскія астравы Назва Прыналежнасць Плошча, км² Паўночныя Падветраныя Востраў Ангілья Вялікабрытанія 91 Віргінскія астравы ЗША, Вялікабрытанія 500 Востраў Сен-Мартэн Нідэрланды, Францыя 87 Востраў Саба Нідэрланды 13Востраў Сінт-Эстаціус Нідэрланды 21 Востраў Сент-Кітс Сент-Кітс і Невіс 169 Востраў Невіс Сент-Кітс і Невіс 93Востраў Авес Венесуэла 0,0375 Востраў Барбуда Антыгуа і Барбуда 161 Востраў Антыгуа Антыгуа і Барбуда 281 Востраў Рэдонда Антыгуа і Барбуда 1,6 Востраў Мантсерат Вялікабрытанія 102 Востраў Гвадэлупа Францыя 1434 Востраў Мары-Галан Францыя 158 Востраў Дамініка Садружнасць Дамініка 750Наветраныя Востраў Марцініка Францыя 1128 Востраў Сент-Люсія Сент-Люсія 617 Востраў Сент-Вінсент Сент-Вінсент і Грэнадзіны 345 Астравы Грэнадзіны Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Грэнада 86 Востраў Барбадас Барбадас 431 Востраў Грэнада Грэнада 280 Востраў Табага Трынідад і Табага 300 Востраў Трынідад Трынідад і Табага 4768Паўднёвыя Падветраныя Востраў Аруба Нідэрланды 179 Востраў Кюрасаа Нідэрланды 444 Востраў Банайрэ Нідэрланды 294 Востраў Ла-Тартуга Венесуэла 156 Востраў Маргарыта Венесуэла 1020 Востраў Бланкілья Венесуэла 64,53
Спасылкі An overview of the geography and climate of the Caribbean region Lesser Antilles vs Greater Antilles / Windward Islands vs Leeward Islands — Confused Yet? Expedition 340
Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора