Кляштар марыявітак — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Мінску. Дзейнічаў у 1771—1850 гадах. Размяшчаўся на Францысканскай вуліцы.

Шэраг публікацый С. 52. С. 54. даюць памылковую лакалізацыю кляштара на Траецкай Гары, дзе на праўдзе быў касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і шпіталь сясцёр міласэрнасці.

Гісторыя У Менску жыў і памёр заснавальнік кангрэгацыі марыявітак віленскі ксёндз Юзаф Турчыновіч-Сушыцкі (1697—1773).

Кляштар каталіцкай кангрэгацыі марыявітак — «дом марыявітак», заснавала 26 чэрвеня 1771 года жонка старосты паройскага Кунегунда з Матушэвічаў Рушчыц, яна ахвяравала на яго пляц на Францысканскай вуліцы. У канцы XVIII ст. Менск заставаўся ледзь не адзіным горадам, дзе інтэнсіўна пашыралася дзейнасць сясцёр-марыявітак. Кангрэгацыя не вымагала пажыццёвай адмовы ад свецкага жыцця і аб’ядноўвала набожных жанчын, якія хацелі прысвяціць сябе пропаведзі хрысціянства сярод іўдзеяў.

Паводле візітацый пачатку XIX ст., на тэрыторыі кляштара быў вялікі драўляны жылы дом на падмурку, які законніцы здавалі ў арэнду, драўляная афіцына (пабудаваная ў 1817 годзе), дзе яны самі жылі, стайня і вазоўня, хлеў, іншыя гаспадарчыя пабудовы і невялікі гарод. Тэрыторыю кляштара аддзяляў ад Францысканскай вуліцы драўляны паркан з брамай, завершанай каванай манаграмай Імя Дзевы МарыіКаталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. — Мн.: «Про Хрысто», 2003..

Пры кляштары працавала школа, у якой выхаванак навучалі мовам, дамаводству і арыфметыцы. Была невялікая бібліятэка з 26 кніг. У кляштары стала жыло 3—4 законніцы, якія не мелі капліцы і хадзілі на набажэнствы ў касцёл езуітаў.

У 1850 годзе расійскія ўлады закрылі кляштар марыявітак С. 188., а яго пляц разам з будынкамі прадалі пад гарадскую забудову.

Крыніцы

Літаратура

Chodzko J. Diecezja Mińska około 1830 roku : [2 t.] / J. Chodzko; oprac. i wyd. M. Radwan. — Lublin : Inst. Europy Środkowo-Wschod., 1998. — T. 2 : Struktury zakonne. — 213 s.

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску