Стаўбу́нка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 22 км, 19 км з іх на тэрыторыі Веткаўскага раёнаОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 192 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Пачынаецца на паўночнай ускраіне былой вёскі Стаўбунка ў Бранскай вобласці, вусце каля вёскі Жалезнікі Веткаўскага раёна. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да аграгарадка Стаўбун Веткаўскага раёна) каналізаванае. Асноўны прыток — рака Гнеў (злева).
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Беседзі