Заслаўскі замак — помнік абарончага дойлідства канца XVI—XVII стст. Пабудаваны ў г. Заслаўе ў пойме р. Свіслач. Адзін з першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі. Уваходзіць у Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».

Гісторыя

ХІ стагоддзе — узнікненне гарадзішча на месцы сучаснага замка. Другая палова XVI — пачатак XVII — на месцы сярэднявечнага замчышча панамі Глябовічамі збудаваны бастыённы замак. У замку ўзведзены кальвінскі збор і мураваны палац. 1676 — заходняя частка замка была прададзеная заслаўскаму кляштару дамініканцаў. XVIII — замак канчаткова страціў ваеннае прызначэнне, рэзідэнцыя ўладальнікаў Заслаўя была перанесеная ў іншае месца. 1870-я — дадатковыя мураваныя бастыёны разабраны на цэглу мясцовымі жыхарамі.

Архітэктура thumb|270px|злева|Заслаўскі бастыённы замак, з плану XIX ст.

Бастыённы замак быў збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы і лічыцца адным са старэйшых у ВКЛ. Ён знаходзіўся ў 200 метрах на поўнач ад горада і быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы замак надзейна прыкрывала рэчка Княгінька.

Як адзначалася вышэй, Заслаўская бастыённая фартэцыя была ўзведзена на тэрыторыі ранейшага замчышча Заслаўя, што і абумовіла яе абрысы: крыху звужаны з захаду прамавугольнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураваны цэглай і каменем. Для абароны курцін у фланках бастыёнаў размяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забяспечвалі моцны флангавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаванні т. зв. п'ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваны мураванай сцяной вышынёй 2,5 метры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход для перамяшчэння абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпаны з пяску, жвіру і гліны з выкарыстаннем фашын.

Галоўны ўваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховае брамы і размяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, размяшчалася меншая брама. Каля галоўнай брамы першапачаткова меўся падземны ход, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскага збора, які стаіць амаль пасярод прамавугольніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя функцыі: на шасці паверхах вежы і па перыметры храма меліся баявыя байніцы.

Сучасны стан У наш час захаваліся толькі малаважныя руіны замкавай брамы, валы і равы замка.

Літаратура Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. Мн., 1987. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4 Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн.,1991 ISBN 5-343-00880-1

Спасылкі

Заслаўскі замак на www.radzima.org

Катэгорыя:замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Замак