Странцыяні́т — мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу. Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787) годзе.
Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем) празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.
Літаратура
Спасылкі
Странцыяніт у базе webmineral.com Странцыяніт на сайце КаталогМинералов. RU
Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы стронцыю