Мінск-22 — савецкая электронная вылічальная машына другога пакалення. Паводле класіфікацыі, прынятай у пачатку вытворчасці, належала да ЭВМ сярэдняга класа. Машына стваралася для вырашэння планава-эканамічных задач у народнай гаспадарцы. З'яўлялася мадэрнізацыяй «Мінск-2», мела магчымасць павелічэння аператыўнай памяці і магчымасць далучэння новых прылад уводу-вываду. Серыйная вытворчасць пачалася ў 1965 годзе. thumb| Тэхнічныя характарыстыкі Разраднасць (даўжыня слова): 37 разрадаў; Сістэма каманд: 108 каманд, двухадрасная, фармат адрасу залежыць ад рэжыму работы — звычайны рэжым ці рэжым Т; Ёмістасць аператыўнай памяці на магнітных сардэчніках (МАЗП): 8192 слоў; Цыкл звароту да МАЗП: 24 мксек; Ёмістасць знешняй памяці на магнітнай стужцы (8 стужкапрацяжных механізмаў): 100 тыс. слоў на 1 катушку; спосаб прадстаўлення інфармацыі: лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, літарна-лічбавая інфармацыя ў 6-разрадным кодзе М-2 (6 сімвалаў у ячэйцы, знакавы разрад не ужываецца); дыяпазон прадстаўлення лікаў: з фіксаванай коскай: 0 ≤ |x| < 1 з нефіксаванай коскай: 0,5421010·10−19 — 0,9223372·1019; хуткасць уводу інфармацыі: з перфастужкі: 1000 радкоў/сек з перфакартак: 300 картак/мін; хуткасць вываду інфармацыі: на перфастужку: 80 радкоў/сек на перфакарткі: 100 картак/мін; на літарна-лічбавы друкавальны механізм: 25 — 400 радкоў/мін;

Хуткадзейнасць: каля 56 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый: складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з фіксаванай коскай: 12 мксек; складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 75 мксек; памнажэнне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 200 мксек;

Праграмнае забеспячэнне Для Мінск-22 было распрацавана досыць багатае праграмнае забеспячэнне: бібліятэкі стандартных праграм (БСП-63 ці БСП-67); сістэма сімвальнага кадавання (ССК); аўтакод для вырашэння інжынерных задач «АКИ»; транслятар з мовы АЛГЭК (тып КОБОЛ); транслятар з мовы АЛГОЛ (МЭИ-3)Увод-вывад у Алголе ; транслятар з мовы ФАРТРАН;

Літаратура Калачёв В. М., Якубович М. М. Программирование на ЭЦВМ «Минск-2» и «Минск-22» — Москва «Советское радио» 1971. Королёв Л. Н. Структура ЭВМ и их математическое обеспечение — Москва «Наука» 1974.

Спасылкі Исаев В. П. «Минск» // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі