Стру́стаўскі валу́н, валун «Вялікі камень» струстаўскіПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь 19 марта 2007 г. № 2. Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года) у Беларусі. Размешчаны за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі Струста Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, каля затокі возера Струста.

Апісанне Чырвона-буры дробназярністы граніт рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 1—3 см.). Даўжыня 4,5 м, шырыня 4,4 м, вышыня 1,5 м, у абводзе 13,8 метраў, аб’ём 16 м³. Маса 42 тоны. Прынесены ледавіком каля 20—18 тысяч год назад з Аландскіх астравоў. У старажытнасці меў культавае значэнне. На верхняй пляцоўцы захаваўся надпіс «R 1780».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Браслаўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Браслаўскага раёна Катэгорыя:Культавыя камяні Катэгорыя:Струста (вёска)