Стрэ́чна — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 1,5 км на захад ад вёскі Балаі, на вярховым балоце Стрэчна.

Плошча паверхні 0,52 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя — 2,3 м. Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,83 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб’ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 2,19 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па канале і рацэ Улінец у раку Авута (прыток Дзісны).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, карась, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Авуты