Андрэй Александро́віч (,  — , Падмаскоўе) — беларускі , , , . Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску. У гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».

Пасля заканчэння ў 1925 годзе Беларускага педагагічнага тэхнікума працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». З 1932 г. намеснік старшыні аргкамітэта, у 1934—1937 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР.

Браў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы ў 1933 годзе. У 1931—1937 гг. кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка. У 1936—1937 гг. узначальваў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы.

Абіраўся сябрам ЦВК БССР, член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.

Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы», выступленне на III пленуме праўлення СП СССР). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю.

З 1947 года — літаратурны супрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. З 1948 года — брыгадзір «Белтрактарабуда».

Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску, друкаваў новыя творы і кнігі.

Памёр у 1963 годзе ў санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

У літаратуры Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»).

Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека.

Аўтар зборнікаў вершаў «Камсамольская нота» (з А. Вольным, 1924), «Па беларускім бруку» (1925), «Угрунь» (1927), «Гудкі» (1930), «Узброеныя песні» (1936) і інш. У паэме «Цені на сонцы» (1930) «выкрыў», а фактычна зняславіў вядомых беларускіх літаратараў і вучоных. У дакладзе на III пленуме праўлення СП СССР (1936) называў В. Дуніна-Марцінкевіча «паэтам прыгонніцтва», Ф. Багушэвіча — «вяшчальнікам народжанай нацыянальнай буржуазіі», М. Багдановіча — «буржуазна-нацыяналістычным» паэтам, а яго мову «кніжнай, халоднай», Я. Купалу і Я. Коласа — ідэолагамі «так званага „адраджэння“ — руху беларускай буржуазіі», газету «Наша ніва» — «буржуазна-нацыяналістычнай», на старонках якой панаваў «заалагічны шавінізм».

Граміў беларускіх мовазнаўцаў. У выдадзеным пад яго рэдакцыяй «Руска-беларускім слоўніку» (1937) парушаў лексічныя нормы беларускай мовы, падганяючы іх пад рускую мову.

Аўтар кніг для дзяцей «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936) і інш. Пераклаў на беларускую мову паэму А. Пушкіна «Руслан і Людміла», творы рускіх, украінскіх і іншых паэтаў і празаікаў.

У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.

У друку карыстаўся псеўданімамі: А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін. Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 97).

Бібліяграфія

Паэтычныя кнігі Зборнік вершаў «Камсамольская нота» (Сумесна з А. Вольным; «Комсомольская нота», 1924) Паўстанцы. Паэма-інсцэніроўка (1925) Зборнік вершаў «Па беларускім бруку» (1925, 1928) Зборнік вершаў «Прозалаць » (1926) Зборнік вершаў «Угрунь» (1927) Зборнік вершаў «Фабрыка смерці» (1929) Паэма «Цені на сонцы» (1930, 1931 , 1936 ) Паэма «Паэма імя Вызвалення», 1930) Зборнік вершаў «Установка» («Устаноўка», 1930) Зборнік вершаў «Гудкі» (1930) Зборнік «Вершы і паэмы » (1931) Зборнік вершаў і паэма («Нараджэнне чалавека », 1931) Творы. Кніга 2. Напор. Нараджэнне чалавека (1932) Творы. Кніга 1. Вершы і поэмы (1933) Паэма «Напор » (1933) Зборнік вершаў «Узброеныя песні » (1936) Зборнік вершаў «Солнце и песни» (1936) Вялікаму Сталіну ад беларускага народа (сааўтары Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык) (1937) Ад шчырага сэрца. Пісьмы беларускага народа таварышу Сталіну . (Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка. Тэкст з 1936 года, сярод сааўтараў няма А. Александровіча і І. Харыка) (1952) Зборнік вершаў «Вершы » (1970) Зборнік вершаў «Галубінае крыло » (1976) Выбранае «Выбраныя творы » (1934) Выбранае «Выбранае » (1958) Збор твораў у 2 тамах. (1963) Том 1. Вершы Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Паэмы, публіцыстыка

Кнігі прозы Раман «Ваўчаняты» (сааўтары А. Дудар, А. Вольны) (1925, 1929 ) Зборнік апавяданняў «Сутарэнне » (1925)

Кнігі для дзяцей «Рыбак» (1928) «Горад раніцой » (1930) «Калыханка» (1930) «Хлопчык і певень» (1930) «Як дзеці памагалі будаваць самалёт » (1931) «Шчаслівая дарога » (1935) «Казка пра пана Жываглота» (1935) «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936 , 1960 , 1973 ) Наш день. Пераклад з беларускай Г. Бойка (1961) Месяц сел на тучку. Пераклад з беларускай (1967)

Крытыка

А. Александровіч. Беларуская совецкая поэзія . Даклад на III пленуме праўлення саюза совецкіх пісьменнікаў СССР. (люты.1936 г., Менск). Жывы голас Андрэя Александровча. Відэа фрагмент прамовы.

Пераклады Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай моваў.

Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу», паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла » (1938 , 1978 ), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».

«Запявала свайго пакалення » — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л. І. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Якімовіч.

Крыніцы

Літаратура

Бабарэка А. 1924. Ленін у беларускай поэзіі. Радавая рунь, 2: 5-9. Кудзер Я. 1924. Вобраз у беларускай поэзіі. Радавая рунь, 2: 6-10. Літаратурная хроніка. 1924. Радавая рунь. № 2: 15 На новых шляхох палачане…. Чырвоны сейбіт. 1927 Да нашых чытачоў. 1928. Полымя, 2. Л. К. Современная белорусская литература. Альманах белорусской литературы. Приложение к журналу «Резец». 1929. Дворкіна Ю. 1931. Меншавізм у беларускай крытыцы. Маладняк. № 8: 102—111. Менск. БелАПП Да дзесяцігоддзя творчай працы Андрэя Александровіча: Спіс літаратуры // Кніга масам № 1, 1932; Бэндэ Л. 1932. Андрэй Александровіч . Супроць паклёпніцкага выпаду халтуршчыка Ляшэвіча. 1932. Літаратура і мастацтва. Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. Пра «Сені на сонцы». Нататкі. 1933—1936. Кучар А. 1933. Пра п’есу Андрэя Александровіча. У кн.: Вялікая перабудова. Кніга літаратурнае крытыкі.

У апошні шлях. Літаратура і мастацтва. 1963. Бур’ян Б. 1964. Паэтычны летапіс. Беларусь. Бурносаў В. 1964. Час і вершы. Полымя. Грахоўскі С. Творы розных год. Літаратура і мастацтва. 1958. Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі біяграфічны даведнік. 1959. Салавей Л. 1960. У свеце дзіцячых уяўленняў. Беларусь, 1960. Грахоўскі С. Не забуду ніколі. Літаратура і мастацтва. 1963. Лапаў Б. Пясняр маладой рэспублікі. Літаратура і мастацтва, 1964. Шушкевіч С. 1966. Нястомны працаўнік. Да 60-годдзя з дня нараджэння Андрэя Александровіча. Звязда. Никифорович В. Песни новой жизни. Советская Белоруссия, 1967. Зарынка С. 1976. З дэвізам свайго пакалення. Беларусь, 1976. Ржэцкая Л. Жывуць у маёй памяці сустрэчы. Літаратура і Мастацтва, 1977. Хромчанка К. 1984. Сэрцы і песні — з народам і партыяй. Беларусь, Грахоўскі С. З кагорты першых // «Так і было» (зборнік). — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1986. Пруднікаў П. Песняр роднай зямлі. Настаўніцкая газета, 1986. Пруднікаў П. 1986. Шчодрая даніна. Да 80-годззя. Чырвоная Змена. Пруднікаў П. Іх лёс стукае ў сэрцы. Літаратура і мастацтва, 1987.

Семеняков В. 1994. Взлет и падение. Вячэрні Мінск. Семеняков В. 1995. Возвысили и… расстреляли. Вечерний Минск. Poźniak T. Андрэй Александровіч. Antologia poezji białoruskiej XX wieku. 1997. Кіпель Я. Гуртаваньне беларускае моладзі. 1998. Эпізоды. Выдавецтва газэты Беларус. С. 33-42. Махнач А. 1996. Александровіч, Дудар, Мікуліч і «Наступление». Па старонках «Края Смоленского». Літаратура і мастацтва, 1996. Селяменеў В., Скалабан В. 2002. Справа Міхася Клімковіча. Звязда. Скалабан В., Рублевская Л. Буря и пена. 2006. Советская Белоруссия. Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена. 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Літаратура і Мастацтва. Саўка З. 2009. На пазыцыях мовазнаўчага фронту. Сход у трох актах, або тэатар ганьбы. Arche. Денисов А. 2019. Как белорусские прозаики и поэты ездили на Беломорканал в 1933 году и что из этого вышло.

Спасылкі Андрэй Іванавіч Александровіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Андрэй Александровіч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ