Ва́рвары, у адзіночным ліку ва́рвар, таксама ба́рбары, у адзіночным ліку ба́рбар — чужаземцы, а менавіта тыя, чыя мова і звычаі адрозніваюцца ад мовы і звычаяў таго, хто гаворыць. У Старажытнай Грэцыі гэты тэрмін абазначаў нягрэкаў, а ў рымскім свеце ён адносіўся больш агульна да народаў, якія жылі па-за культурнай і палітычнай сферай Рымскай імперыі. У сучаснай мове слова набыло зневажальны сэнс і звычайна азначае «грубага, дзікага, некультурнага чалавека».

Тэрмін паходзіць ад ; . У Старажытнай Грэцыі грэкі выкарыстоўвалі гэты тэрмін не толькі для тых, хто не гаварыў на грэчаскай мове і не трымаўся класічных грэчаскіх звычаяў, але і для грэчаскага насельніцтва на ўскраінах грэчаскага свету з асаблівымі дыялектамі. У Старажытным Рыме рымляне адаптавалі і ўжывалі гэты тэрмін да племянных нярымлян, такіх як гуны, германцы, кельты, іберы, гельветы, фракійцы, ілірыйцы і сарматы. У ранні Новы час і часам пазней Візантыйскія грэкі выкарыстоўвалі яго для туркаў у відавочна зневажальнай формеΕκδοτική Αθηνών, ο Ελληνισμός υπό ξένη κυριαρχία: Τουρκοκρατία, Λατινοκρατία, 1980, p. 34 .Justin Marozzi, The Way of Herodotus: Travels with the Man who Invented History, 2010, pp. 311—315.

Грэчаскае слова было запазычана таксама і ў арабскую мову ў форме і выкарыстоўвалася як экзонім арабскімі заваёўнікамі для абазначэння карэнных народаў Паўночнай Афрыкі, вядомых як амазігі або берберы, прычым апошняе слова, такім чынам, ёсць кагнатам слова «варвар».

Гл. таксама Вандалы Млечха

Крыніцы

Катэгорыя:Нацыянальныя мянушкі Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку