Флавій Стыліхо́н (; каля 358 — 22 жніўня 408, Равена) — рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч вандальскага (па бацьку) паходжання, фактычны кіраўнік Заходняй Рымскай імперыі пры Ганорыі.

Яго бацька быў кавалерыйскім афіцэрам на службе ў імператара Валента II. Стыліхон рана прысвяціў сябе ваеннай прафесіі, вызначыўся ў некалькіх бітвах, набыў павагу народа і войска. Імператар Феадосій I Вялікі паслаў яго заключыць мірны дагавор з Персіяй. Выканаўшы даручэнне з гонарам, Стыліхон вярнуўся ў Канстанцінопаль, і Феадосій аддаў яму руку Серэны, сваёй пляменніцы. Зрабіўшыся начальнікам кавалерыі, Стыліхон неўзабаве узвысіўся да звання галоўнакамандуючага ўсімі войскамі імперыі (magister militum). Дачка — Марыя.

Забіты ў Равене па загаду Ганорыя.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 350-я гады Катэгорыя:Ваенныя магістры Катэгорыя:Рымскія консулы IV стагоддзя Катэгорыя:Рымскія консулы V стагоддзя Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў