Астравы Яп () — група астравоў у Ціхім акіяне, уваходзяць у склад архіпелага Каралінскія астравы. Адміністрацыйна адносяцца да штата Яп у Федэратыўных Штатах Мікранезіі. Плошча — 100,16 км². Насельніцтва — 6300 чал. (2003 г.), пераважна япанцы.

Геаграфія Астравы Яп месцяцца ў заходняй частцы архіпелага Каралінскія астравы. Маюць часткова старажытнае вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Пераважаюць базальтавыя і вапняковыя фармацыі. Узбярэжжа атачае каралавы рыф.

Уключаюць наступныя астравы: Яп (56,15 км²) Маап (10,64 км²) Румунг (4,3 км²) Гагіл-Таміл (28,82 км²)

Рэльеф узгорысты. Найвышэйшы пункт — 173 м.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература красавіка 24,1 — 31,2 °C, лістапада 23,7 — 30,7 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 3094 мм. Сезон мусонаў працягваецца з мая па лістапад. Частыя цыклоны.

Прырода Цэнтральная частка астравоў пакрыта сухімі трапічнымі лясамі і саванамі. Уздоўж узбярэжжа, у нізінах захаваліся мангравыя лясы. Чалавекам апрацоўваецца толькі 26% сушы, прычым культурныя насаджэнні («агралясы») перамяжаюцца з натуральнымі.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, яшчаркамі, чарапахамі. З эндэмічных сысуноў распаўсюджаны 2 віды кажаноў.

Спасылкі The Pacific Island Mapping Program GEOLOGICAL ENVIRONMENTS OF YAP ISLANDS, MICRONESIA Tropical Dry Forests Yap Related Pictures from the National Archives

Я Я Я Я