Стыро́л C8H8 (фенілэтылен, вінілбензол, этыленбензол) — арганічнае злучэнне, араматычны алкен.
Уласцівасці Бескаляровая вадкасць са спецыфічным пахам. Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў. Лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу — полістырол) і супалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфенілу.
Ужыванне Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.
Таксічны. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, выклікае галаўны боль і пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы. Адносіцца да другога класу небяспекі.
Крыніцы
Літаратура
Стыро́л //
Катэгорыя:Араматычныя вуглевадароды Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу