Каспля — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня Касплі складае 136 км, у межах Беларусі 20 км. Плошча вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Назва У назве Каспля бачаць дзве асновы, з іх другую выводзяць ад літоўскага upė "рака"K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 527.В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 237..
Асноўныя прытокі Злева: Вымнянка, Неварожка. Справа: Жараспея, Габза.
На рацэ Гарады: Дзямідаў. Гарадскія пасёлкі: Сураж.
Агульнае Выцякае з возера Каспля ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г.п. Сураж. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м.
Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10—30 м у верхнім цячэнні і да 40—50 м у ніжнім.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна