«Хваля» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
2013 Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12-м месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.
2014 Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014 года. У кастрычніку 2014 года, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.
2015 У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не найлепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала рэгулярна атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.
2016 Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.
2017 Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.
2018 Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.
2019 У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.
2020-я У 2020 годзе каманду папоўніла шмат ігракоў з вопытам выступу ў Вышэйшай лізе. Большую частку сезона «Хваля» знходзілася ў сярэдзіне табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш турніру (ніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах), заняла выніковае дзявятае месца.
У пачатку 2021 года новым галоўным трэнерам стаў пінчанін Сяргей Ясковіч, які перад гэтым паспяхова ўзначальваў дзяржынскі «Арсенал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца вопытнымі ігракамі, што прынесла плён — «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі па выніках апошняга тура пінская каманда страціла шанцы на выхад у Вышэйшую лігу, фінішаваўшы чацвёртай. У сезоне 2022 «Хваля» лічылася адным з фаварытаў і добра пачала, але пасля пайшлі няўдачы. Нягледзячы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паражэнні працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы. У сезоне 2023 «Хваля» пераважна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на восьмым месцы з 17.
Папярэднія назвы 1987—1996: «Камунальнік» 1997—2005: «Пінск-900» з 2006: «Хваля»
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016 Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 2 месца (1995, 2009) Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 1992/93
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Сяргей Ясковіч (нар. 1972) — галоўны трэнер Віталь Кірылка (нар. 1973) — старшы трэнер Сяргей Валадзько (нар. 1983) — трэнер Дзмітрый Аснін (нар. 1984) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Другая (Д2) 3 15 8 4 3 20–13 20 1/32 фіналу 1992/93 Другая (Д2) 5 30 15 4 11 52–40 34 Чвэрцьфінал 1993/94 Другая (Д2) 3 28 17 6 5 58–21 40 1/8 фіналу 1994/95 Другая (Д2) 3 30 16 8 6 45–26 40 1/16 фіналу 1995 Другая (Д2) 2 14 9 2 3 22–13 29 1/16 фіналу Пераходныя матчы 2 1 0 1 2–3 3 1996 Другая (Д2) 5 24 10 8 6 40–19 38 1/16 фіналу 1997 Другая (Д2) 8 30 12 8 10 43–36 44 1/16 фіналу 1998 Першая (Д2) 3 30 17 8 5 54–22 59 1/16 фіналу Змена назваў ліг 1999 Першая (Д2) 15 30 6 8 16 33–50 26 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2000 Другая — Б (Д3) 6 16 5 4 7 17–24 19 1/16 фіналу 2001 Другая (Д3) 7 34 17 3 14 61–37 54 1/16 фіналу 2002 Другая (Д3) 2 24 16 4 4 50–22 52 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу 2003 Першая (Д2) 16 30 5 4 21 28–59 19 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2004 Другая (Д3) 4 24 15 5 4 62–25 50 1/16 фіналу 2005 Другая (Д3) 2 26 21 4 1 57–16 67 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу 2006 Першая (Д2) 8 26 10 4 12 47–48 34 1/16 фіналу 2007 Першая (Д2) 7 26 11 6 9 34–38 39 1/16 фіналу 2008 Першая (Д2) 4 26 15 3 8 39–25 48 1/8 фіналу 2009 Першая (Д2) 2 26 16 3 7 52–31 51 1/16 фіналу 2010 Першая (Д2) 10 30 11 2 17 31–48 35 1/8 фіналу 2011 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 52–38 45 1/16 фіналу 2012 Першая (Д2) 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8 фіналу 2013 Першая (Д2) 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16 фіналу 2014 Першая (Д2) 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2015 Другая — Б (Д3) 5 18 9 5 4 43–18 32 1/16 фіналу Матчы за 9 месца 9 2 2 0 0 6–1 2016 Другая (Д3) 1 24 19 3 2 87–40 60 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2017 Першая (Д2) 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16 фіналу 2018 Першая (Д2) 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16 фіналу 2019 Першая (Д2) 12 28 5 6 17 29–49 21 1/16 фіналу 2020 Першая (Д2) 9 26 6 7 13 41–52 27 1/16 фіналу 2021 Першая (Д2) 4 33 16 8 9 49–39 56 1/16 фіналу 2022 Першая (Д2) 7 24 10 6 8 44–35 36 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 8 32 12 7 13 41–49 43 1/16 фіналу
Галоўныя трэнеры
Міхаіл Шаламіцкі (1991—1994) Аляксандр Шавялянчык (1995—1997) Уладзімір Шумарын (1998—1999) Сяргей Шушкевіч (2000 — жнівень 2003) Сяргей Пазняк (жнівень — лістапад 2003) Міхаіл Шаламіцкі (2004 — снежань 2009) Андрэй Астроўскі (снежань 2009 — ліпень 2010) Сяргей Шульжык (ліпень 2010 — верасень 2012) Сяргей Чэпкі (верасень 2012 — май 2014) Вадзім Бяленка (чэрвень 2014 — ліпень 2015) Сяргей Шульжык (в.а. у ліпені — лістападзе 2015; 2016 — ліпень 2018) Віталь Кірылка (в.а. у ліпені — снежні 2018) Алег Кароль (студзень — верасень 2019) Вадзім Бяленка (в.а. у верасні — снежні 2019; студзень — снежань 2020) Сяргей Ясковіч (са студзеня 2021)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Хваля Пінск