Кальварыйскі сквер — сквер у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкаміАб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска .
Гісторыя
У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца як «чэрап, лысая гара», што для хрысціян разумеецца як Галгофа.Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск: БелЭн, 2006. C. 231.
Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага, яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468 У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50..
У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
У 1975 годзе ў скверы перад будынкам адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўсталяваны помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ (скульптар Г. Мурамцаў, арх. А. Жалдакоў)Памятник Михаилу Васильевичу Фрунзе .
17 ліпеня 2009 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «сквер Кальварыйскі».
Спасылкі
Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Кальварыя