«Кругасвет» () — універсальная электронная энцыклапедыя на рускай мове. Энцыклапедыя развіваецца з 2000 года і, паводле даных на 2010 год, змяшчае звыш 12 700 артыкулаў (з іх 7 100 — біяграфіі), больш за 12 100 ілюстрацый, 600 палітычных, гістарычных і эканамічных карт, а таксама некалькі гістарычных і палітычных дакументаў. Заснавана на вядомай, выдадзенай у ЗША «Энцыклапедыі Кальера», якая выдавалася ў 1952—1998 гады.

Рэкамендавана Федэральным агенцтвам па адукацыі РФ для выкарыстання ў навучальных установах для паглыбленага вывучэння праграмы.Константин Литвинов Новости обучающего и игрового ПО//«Мир ПК» , № 07, 2008

Энцыклапедыя «Кругасвет» бясплатна даступна на сайце «Krugosvet.ru », поўную электронную копію можна купіць на дзвюх кампакт-дысках ці адным DVD-дыску. На паперы «Кругасвет» не выдаецца.

Спасылкі Сайт энцыклапедыі «Кругасвет» .

Катэгорыя:Электронныя энцыклапедыі Катэгорыя:Анлайнавыя энцыклапедыі Катэгорыя:Рускія энцыклапедыі Катэгорыя:Універсальныя энцыклапедыі Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе